Вайна

Беларускі футбольны трэнер назваў вайну ва Украіне генацыдам і не змог стрымаць слёз ВІДЭА

Галоўны трэнер львоўскага «Руха» Леанід Кучук сказаў, што будзе жыць ва Украіне, абараняць яе і памрэ там.

«Футбол павінен дапамагаць людзям. Жыць, ісці далей, развівацца, вучыцца. Верыць у светлую будучыню… Верыць у нашых дзяцей і нашу будучыню… Прашу дараваць. Не магу… Стрымаць слёз. Таму што лічу, што тое, што адбываецца ва Украіне, — гэта насамрэч генацыд.

Простыя беларусы, просты народ [Беларусі] не хоча гэтай вайны і ніколі не прыйдзе на яе. Могуць гвалтоўна заштурхаць, але гэта будзе невялікая група людзей, якая, скажам так, будзе заходзіць як бяздумнае гарматнае мяса. Яшчэ раз прашу: беларусы, дарагія, не ідзіце на гэтую вайну», — сказаў Кучук.

Таксама Кучук заявіў, што не плануе з'язджаць і збіраецца жыць ва Украіне, нягледзячы на ​​вайну.

«Я ўжо даўно прыняў рашэнне, што буду жыць ва Украіне, буду яе бараніць і памру тут, чаго б мне гэта ні каштавала. Як і ўсе ўкраінцы, я хаваюся ў падвалах, хаджу туды і ноччу», — прызнаўся Кучук.

«Я — беларус, але мяне шмат што звязвае з Украінай. У Львове пахаваная мая родная цётка, дзядзька і сястра. Мая жонка — украінка, а яе бацька, таксама ўкраінец, ён з Карлаўкі, што пад Палтавай. Цяпер яе дзядзька і стрыечны брат ваююць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны15

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін10

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны15

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць