Інфармацыю пра тое, што ў дзяржаўныя кнігарні раніцай 18 траўня паступіла распараджэнне зняць з продажу раман Джорджа Оруэла «1984» рэсурсу Hrodna.life пацвердзілі ў гродзенскіх кнігарнях «Раніца» і «Праметэй», якія ўваходзяць у прадпрыемства «Белкніга».

У прыватныя кнігарні такое распараджэнне не паступала, расказалі ў кнігарні OZ у Гродне. Ёсць кніга і ў дробных прыватных распаўсюднікаў. Таксама раман «1984» можна набыць у інтэрнэт-крамах і маркетплэйсах, напрыклад на Wildberries.
Хоць кніга знікла з паліц дзяржаўных крамаў, некалькі розных выданняў «1984» дагэтуль можна заказаць праз сайт «Белкнігі». У тым ліку — беларускі пераклад на беларускую мову, выдадзены выдавецтвам «Янушкевіч».
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары