Грамадства

«Не захацеў даваць паказанні на іншых». Што вядома пра нафтанаўца, які засіліўся праз ціск сілавікоў

Жыхар Полацка і былы ўдзельнік забастоўкі Уладзімір Крысёнак 30 мая скончыў жыццё самагубствам. Перад гэтым яго затрымлівалі сілавікі: прымушалі даць паказанні і пагражалі вялікім тэрмінам у калоні. 

Уладзімір жыў у Полацку, працаваў на наваполацкім «Нафтане» аператарам устаноўкі дэпарафанізацыі. Да 2020 года палітычнай актыўнасці не праяўляў. Але ўвосень пасля выбараў далучыўся да стачкі, затым стаў актыўным удзельнікам незалежнага прафсаюза, нават быў на пасадзе старшыні.

Уладзімір Крысёнак

Пасля сыходу з «Нафтана» нейкі час Крысёнак ездзіў на працу ў Расію. 

«Калі пачалася вайна, ён вярнуўся. Аказваецца, яго яшчэ тады на нейкі час затрымалі беларускія сілавікі, але пасля адпусцілі», — расказваюць людзі, знаёмыя з сітуацыяй. 

Магчымасць з’ехаць з Беларусі ў мужчыны была, кажуць суразмоўцы, але Уладзімір не хацеў. 

Апошнім часам ён жыў адзін, з жонкай развёўся.

«У яго маці вялікая гаспадарка на лецішчы за горадам, ён там дапамагаў.

Апошнім часам ён вельмі замкнуўся ў сабе. Цяжка перажываў тое, што адбываецца, былі ўпадніцкія настроі. Перажываў і пра тое, што дзеецца ў Беларусі, і што ва Украіне пачалася вайна,

— кажуць суразмоўцы «Нашай Нівы». — А 24 мая па яго прыйшлі сілавікі.

Чаму і дзе затрымалі Уладзіміра, дакладна не вядома. Але кажуць, што сілавікі на яго ціснулі: прымушалі даць на кагосьці паказанні. Калі адмовіцца, пагражалі, што сядзе на 12 гадоў. Але мужчына не хацеў паклёпнічаць».

У выніку Уладзімір выйшаў пад падпіску аб нявыездзе. У якім статусе (падазраванага, сведкі ці каго яшчэ), інфармацыі няма.

Праз дзень пасля выхаду ён павесіўся на матчыным лецішчы ў вёсцы Глінішча.

Уладзіміру Крысёнку быў 41 год. Без бацькі засталіся дзве дачкі, адна з іх непаўналетняя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

«Гіпа» рыхтуе навінку: купіць прадукты ў краме можна будзе праз смартфон — іх не трэба праводзіць праз касу2

Экс-пасол Літвы ў ЗША заявіў, што знойдзеная ў Вільні ля сметніка карціна «Каранацыя Міндоўга» раней вісела ў яго кабінеце7

Гамяльчанка замовіла для маці букет за 250 рублёў — а ў ім былі штучныя кветкі6

Лукашэнка павысіць пенсіі кіраўніцтву сілавікоў8

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць