Грамадства

Што з грашыма, якія Мінсктранс патрабуе з пратэстоўцаў за перакрыццё руху? Гендырэктар даў лаканічны адказ

Мінсктранс выстаўляе пратэстоўцам шалёныя сумы штрафаў за выхад на дарогу падчас маршаў. На што прадпрыемства збіраецца патраціць сабраныя грошы і якую суму яны ўжо атрымалі?

Чытачка «Нашай Нівы» даслала электронны зварот у Мінсктранс з гэтымі пытаннямі. Адказ прыйшоў за подпісам генеральнага дырэктара прадпрыемства Алега Дзюбенкі. 

«Грашовыя сродкі, спагнаныя судовымі пастановамі па ісках пракурора ў інтарэсах прадпрыемства, пакрываюць страты, нанесеныя прадпрыемству ў сувязі з прастоем грамадскага транспарту з прычыны несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», — суха певедамілі ў адказе.

Пытанне пра суму, якую прадпрыемства ўжо спагнала з пратэстоўцаў, Мінсктранс абышоў, адказаўшы, што запытаная інфармацыя не даецца на падставе артыкулаў 6, 17 закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», а таксама норм закона «Аб абароне персанальных даных». 

«Яна не з'яўляецца агульнадаступнай і закранае правы і законныя інтарэсы трэціх асоб», — даводзіцца ў адказе.

Пра асобныя кейсы паведамляла «Вясна». Так, напрыклад, для барабаншчыка Аляксея Санчука «Мінсктранс» ацаніў шкоду ў 161 900 рублёў. Мужчыну асудзілі да 6 гадоў калоніі. Яго абвінавачвалі па артыкулах 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і 293 (масавыя беспарадкі).

Уладзіславу Фёдараву прадпрыемства выставіла рахунак звыш 157 тысяч рублёў. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі па артыкулах 342 і 328 (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў).

Палітвязню Аляксею Муравіцкаму — суму ў 71 255 рублёў. Яго асудзілі да года калоніі, здзейсненае ім кваліфікавалі па артыкуле 342.

Дзмітрыю Кубараву выставілі пазоў у памеры 45 тысяч рублёў. Мужчыну асудзілі да сямі гадоў калоніі па артыкуле 293.

Чытайце таксама: 

У мінскім метро ў гонар «Года гістарычнай памяці» з’явіліся брэндаваныя вагоны

Шэсць беларускіх суддзяў звольніліся па ўласным жаданні

Каментары

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць