Грамадства

«Гэта БНФаўцы, і я іх ненавіджу!» На судзе над Аўтуховічам ваўкавыскі міліцыянт расказаў пра маральную ізаляцыю сваёй сям'і пасля ўдзелу ў рэпрэсіях

У гродзенскай турме працягваюць судзіць Мікалая Аўтуховіча і яго дзясяцярых «паплечнікаў». На гэтым тыдні дапытвалі пацярпелых — інспектара міліцыі і амапаўца. Міліцыянт з Ваўкавыска Віктар Лутчанка паскардзіўся: пагрозы ён атрымліваў і да падпалу маёмасці, і пасля таго. Пагражалі ўсёй сям’і, тэлефанавалі яго бацькам і казалі, што «ваш сын памёр». А калі згарэў дом і машына, яго жонцы на працы казалі: так табе і трэба!

Часам пацярпелыя блытаюцца ў паказаннях. У такіх выпадках на дапамогу прыходзяць пракуроры і зачытваюць мінулыя паказанні пацярпелых. 

Адзін з пацярпелых — міліцыянт з Ваўкавыска Віктар Лутчанка, якому спалілі недабудаваны дом і аўтамабіль.

Віктар Лутчанка

Спачатку ён патрабаваў 19 тысяч рублёў кампенсацыі, цяпер хоча больш за 44 тысячы плюс грошы за маральную шкоду (яшчэ 15 тысяч рублёў). Тлумачыць апошняе тым, што стаў «злы і нервовы». 

Цікава, што спачатку ў падпале машыны міліцыянта падазравалі выпадковага хлопца, які здымаў на тэлефон, як гарыць машына. 

У 2020 годзе гэты хлопец прыцягваўся па адміністрацыйных артыкулах, «сведкам» быў сённяшні пацярпелы Лутчанка. Міліцыянт расказаў, што больш за 40 разоў быў сведкам па такіх справах: «здымаў усё на відэа», пасля паказваў запісы ў судзе.

І аднойчы пасля суда нейкі хлопец сказаў сілавіку: яшчэ ўбачымся! 

А ў вечар, калі гарэла машына, непадалёк аказаўся якраз той самы хлопец, стаяў з тэлефонам у руках. Гэтым разам ён таксама не змаўчаў, паведаміўшы міліцыянту: гэта табе карма! Лутчанка адразу падумаў — гэты і падпаліў! Але ж цягам следства высветлілася, што хлопец аказаўся на месцы злачынства выпадкова.

І спачатку пацярпелы лічыў, што машына загарэлася сама — у старых «Аўдзі» бываюць праблемы з печкай. Пра падпал ён даведаўся ад калег-сілавікоў пазней, калі яго выклікалі на допыт.

Лутчанка паскардзіўся: пагрозы ён атрымліваў і да падпалу маёмасці, і пасля таго. Пагражалі ўсёй сям’і, тэлефанавалі яго бацькам і казалі, што «ваш сын памёр». А калі згарэў дом і машына, яго жонцы на працы казалі: так табе і трэба!

Таксама Лутчанка выказаўся, што «банда Аўтуховіча» — гэта «бэнээфаўцы, і ён іх ненавідзіць».

Але ўсе пакуты не прайшлі для міліцыянта дарма: ён расказаў, што нядаўна яго павысілі, нават далі персанальнае аўто.

Вольга Маёрава не сцярпела і выказалася: хачу сказаць гэтаму чалавеку — зменіцца ўлада і ўсё будзе зусім інакш! 

Грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды Лутчанку быў выстаўлены ўсім абвінавачаным. З пазовам не пагадзіўся ніхто, акрамя Паўла Савы.

«Менавіта Павел Сава падчас папярэдняга следства даў паказанні, у якіх прызнаўся ў здзяйсненні падпалаў маёмасці пацярпелага Віктара Лутчанкі, падрабязна распавёўшы пра тое, як і з кім яны планаваліся і здзяйсняліся», — пісала «СБ».

Яшчэ адзін пацярпелы — амапавец Алег Сядач. Яго машыну падпалілі ў Гродна. Ён спачатку хацеў 10 тысяч рублёў матэрыяльнай кампенсацыі, праўда, калі даведаўся, што эксперты налічылі шкоды на 4,4 тысячы, то пагадзіўся і з такой лічбай. Маральную шкоду амапавец ацаніў у 20 тысяч: маўляў, гэта банда, хай усе яму заплацяць. 

Абвінавачаныя ў сваю чаргу працягвалі скардзіцца на ўмовы ўтрымання. Галіна Дзербыш казала, што ў турэмнай ежы знаходзіць пацучыную поўсць. Яна лічыць гэта ціскам праз яе адмову ўзводзіць паклёп на іншых абвінавачаных. Суддзя на гэта адказаў: такія прэтэнзіі не да яго, а да начальства турмы.

Чытайце па тэме:

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца

Падумаў, што гарыць яго машына, і пабег так хутка, што парваў сухажылле. Дзіўны пацярпелы па справе Аўтуховіча

Каментары

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць