Грамадства11

Урал Латыпаў заняўся маскоўскай нерухомасцю

Былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі пасля прыкладна году працы ў беларускай дачыннай кампаніі «Лукойла» знайшоў новую працу ў расійскай сталіцы.

Былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі пасля прыкладна году працы ў беларускай дачыннай кампаніі «Лукойла» знайшоў новую працу ў расійскай сталіцы.

Цяпер Урал Латыпаў узначальвае кампанію «Директ Менеджмент»,

што кіруе найбуйнейшым у Еўропе гандлёвым комплексам «Горбушкин двор» і іншымі буйнымі аб’ектамі нерухомасці ў расійскай сталіцы.

«Горбушкин двор», нагадаем, належыць выхадцу з Мінска Аляксандру Міляўскаму.

Былы ўласнік вядомага маскоўскага тэлезавода «Рубін», некалі галоўнага канкурэнта «Гарызонта», у 2003 годзе прадаў свой тэлевізійны бізнэс карэйскай кампаніі «Rolsen» і заняўся выключна дэвелаперскімі праектамі. У актыве кантраляванага ім праз жонку Жанну Міляўскую (сам Міляўскі з 2005 года з’яўляецца дэпутатам Маскоўскай гарадской Думы ад «Адзінай Расіі», дзе курыруе, дарэчы, пытанні горадабудаўніцтва) ААТ «МТЗ «Рубін» знаходзіцца вядомы гандлёвы комплекс «Горбушкин двор», офісныя цэнтры і некалькі перспектыўных пляцовак пад забудову.

У іх ліку, напрыклад, гатэльны комплекс (плошча 137 тыс. кв. м.) і гандлёва‑забаўляльны цэнтр «Филион» (62 тыс. кв. М.). З’яўленне 58‑гадовага Урала Латыпава, які доўгі час з’яўляўся ключавой фігурай у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі (у 2001‑2004 гадах ён узначальваў яго адміністрацыю), на ААТ «МТЗ «Рубін» зусім не выпадковае. Уладальнікі «Рубіна» Міляўскія даўно робяць стаўку на высокапастаўленыя беларускія кадры.

У 1990‑я генеральным дырэктарам завода «Рубін» быў Анатоль Лашкевіч, былы першы сакратар Партыі камуністаў Беларусі, які эміграваў з Беларусі з‑за палітычных рознагалоссяў з Лукашэнкам.

У пачатку 2000‑х прытулак на «Рубіне» знайшоў былы прэм’ер‑міністр Беларусі Уладзімір Ярмошын, які быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля закрыцця мясцовага прадстаўніцтва СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

За архітэктуру ў рамках холдынгу адказваў былы галоўны архітэктар Мінска Аляксандр Чадовіч.

Нарэшце, зараз членам савета дырэктараў «Директ Мененджмента» і ААТ «МТЗ «Рубін» з’яўляецца Упендра Махата — генеральны консул Непала ў Беларусі. Сям’я Махата — дастаткова ўплывовыя бізнэсмэны ў Беларусі: Бірэндра Махата з’яўляецца ўласнікам 60% акцый і членам савета дырэктараў ААТ «Амкадор», Сурэндры Махата належыць медыцынскі цэнтр «Кравира». Акрамя таго, братам Махата належаў да нядаўніх часоў буйны пакет ў ЗАТ «Межторгбанк», выкуплены «Альфа‑банкам».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць