Свет

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ выступіў супраць стварэння асобнай еўрапейскай арміі ў дадатак да нацыянальных узброеных сіл і войскаў альянсу. Паводле яго слоў, з’яўленне яшчэ адной вайсковай структуры можа запаволіць прыняцце рашэнняў і рэакцыю на магчымы напад Расіі. Пра гэта Рутэ заявіў 23 лістапада ў Берліне падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі НАТА.

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Omar Havana

Марк Рутэ падкрэсліў, што не выступае супраць ідэі адзінай еўрапейскай арміі ў прынцыпе, але лічыць небяспечным стварэнне дадатковай структуры паралельна з ужо наяўнымі нацыянальнымі арміямі і сістэмай НАТА.

«Калі Пуцін нападзе, нам спатрэбіцца два-тры тыдні толькі на тое, каб дамовіцца, хто за што адказвае, і цалкам магчыма, што за гэты час ён ужо апынецца ў Ратэрдаме», — папярэдзіў генеральны сакратар альянсу.

Па словах Рутэ, НАТА ўжо мае інтэграваную сістэму камандавання і кіравання, якая дазваляе ўзброеным сілам краін-саюзніц дзейнічаць як адзінае цэлае ў выпадку задзейнічання пятага артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы.

Акрамя таго, кіраўнік альянсу заклікаў адмовіцца ад падзелу еўрапейскіх краін на тыя, што знаходзяцца на ўсходнім флангу НАТА, і ўсе астатнія. Ён адзначыў, што сучасныя расійскія ракеты здольныя дасягаць вельмі аддаленых ад Расіі тэрыторый.

«Хачу яшчэ раз сказаць усім, хто тут не з усходняга флангу: у мяне для вас навіна. Вы таксама знаходзіцеся на ўсходнім флангу. Гэтым найноўшым расійскім ракетам трэба ўсяго на пяць хвілін больш, каб даляцець да Лісабона, Рыма ці Гаагі, чым да Таліна, Варшавы ці Хельсінкі», — заявіў Рутэ.

Таму, падкрэсліў ён, усе краіны альянсу варта разглядаць як частку ўсходняга флангу, а дыскусіі пра тое, хто да яго належыць, а хто не, трэба спыніць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну22

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму47

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну22

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць