Свет

Мерц: Адмова Украіне ў шляху да НАТА ў 2008 годзе была памылкай

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц назваў памылкай адмову Украіне ў 2008 годзе ў атрыманні Плана дзеянняў па членстве ў НАТА. Паводле яго слоў, калі б Украіна тады стала часткай альянсу, поўнамаштабнай вайны Расіі, верагодна, удалося б пазбегнуць. Пра гэта Мерц заявіў 23 лістапада ў Берліне на прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ, піша «Еўрапейская праўда».

Фрыдрых Мерц. Фота: Paulo Nunes dos Santos/Bloomberg via Getty Images

Канцлер адзначыў, што на саміце НАТА ў Бухарэсце ў 2008 годзе памылкай было не падтрымаць прапанову ЗША аб далучэнні Украіны да Альянсу.

«Калі б яна стала членам НАТА, гэтай вайны, верагодна, можна было б пазбегнуць», — сказаў Мерц.

Заява прагучала на фоне прапановы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона зноў абмеркаваць магчымасць уступлення Украіны ў НАТА. Пасля саміту «кааліцыі ахвотных» у Берліне Макрон заявіў, што з улікам максімалісцкіх патрабаванняў Расіі гэта пытанне неабходна зноў вынесці на абмеркаванне.

Мерц назваў пазіцыю французскага прэзідэнта лагічнай. Паводле слоў нямецкага канцлера, яна адпавядае патрэбе Украіны ў гарантыях бяспекі пасля заканчэння вайны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра гарантыі, падобныя да тых, якія прадугледжвае пяты артыкул Паўночнаатлантычнай дамовы. Мерц адзначыў, што такія гарантыі вельмі блізкія да паўнавартаснага членства ў НАТА.

«Шчыра кажучы, я не магу ўявіць будучыню Украіны без такіх гарантый бяспекі, якія ёй востра неабходныя. І гэта гарантыі бяспекі не толькі для Украіны, але і для ўсіх нас», — заявіў канцлер.

Былая канцлерка Германіі Ангела Меркель раней неаднаразова абгрунтоўвала сваё рашэнне не падтрымліваць наданне Украіне Плана дзеянняў па членстве ў НАТА ў 2008 годзе. У прыватнасці, яна сцвярджала, што ў выпадку пачатку руху Украіны ў бок альянсу вайна магла б пачацца значна раней.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 21 лістапада таксама заявіў, што пытанне членства краіны ў НАТА працягвае абмяркоўвацца з саюзнікамі. Аднак вынік будзе залежаць ад умоў, на якіх скончыцца вайна.

Раней СМІ паведамлялі, што дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа ў прыватных размовах выказваў сумневы ў магчымасці завяршыць вайну шляхам перамоў, а таксама ў перспектывах уступлення Украіны ў НАТА ў найбліжэйшай будучыні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну24

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму48

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну24

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць