Свет33

Пад Херсонам Украіна прымяняе незвычайную ваенную тактыку

З 29 жніўня ўкраінскія войскі перайшлі ў контрнаступленне. 

Яшчэ цэлы Антонаўскі мост у Херсоне.

Гэта першы такі маштабны контрнаступ Украіны з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання. 

Украінцы не спяшаюцца дзяліцца падрабязнасцямі наконт сваіх наступальных дзеянняў. Афіцыйнае вайсковае кіраўніцтва папрасіла экспертаў і аглядальнікаў не спяшацца з ацэнкамі і атрымліваць ацэнку выключна з рук Генштаба.

«Нам практычна нічога не вядома пра тыя дзеянні, што там адбываюцца, таму што калі адбываюцца баявыя дзеянні, у нас ніхто ў рэжыме анлайн не камунікуе. Так павінна быць па правілах вайны», — кажа ўкраінскі вайсковы аглядальнік Станіслаў Бязушка.

Найлепшым чынам пра поспех ці адсутнасць поспеху сведчаць звесткі Генеральнага штаба па стратах праціўніка, адзначае ён.

«Мы апошнія два дні бачым вялікі прырост, асабліва ў тэхніцы, якую мы знішчылі на полі бою».

«Мы бачым мінімум тры кірункі, на якіх адбываюцца актыўныя баявыя дзеянні. Гэта запарожскі, ізюмскі, херсонскі кірунак. Казаць, што менавіта на херсонскім кірунку адбываецца контрнаступленне, напэўна, зараз будзе крыху некарэктна, і трэба чакаць, калі Генштаб абвесціць тыя ці іншыя даныя», — дадае ён.

У расійскіх крыніцах інфармацыі крыху больш. Расіяне, вядома, сцвярджаюць, што ўварванне правалілася, але нават па гэтых прапагандысцкіх паведамленнях можна зрабіць высновы, што сітуацыя для расіян цяжкая. Міністэрства абароны Расіі заявіла, што ўкраінскія сілы нібыта панеслі значныя страты, і што «спроба наступу праціўніка з трэскам правалілася». Украіна сцвярджае, што прарвала першую лінію абароны Расіі вакол Херсона.

Вяртанне Херсона мела б вялікае стратэгічнае і сімвалічнае значэнне. Вызваленне Херсона зрабіла б немагчымай для Расіі акупацыю Адэсы. Гэта таксама азначала б паразу Расіі, якую Крамлю было б цяжка схаваць.

Для абароны Херсона Расія ўжо была вымушаная перакінуць войскі з Данбаса. Хаця гэта і ўскладніла наступ Украіны на Херсон, але не зрабіла яго немагчымым. 

Украіна прымяняе незвычайную ваенную тактыку падчас наступлення. На тэрыторыі Херсонскай вобласці разгорнута каля 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Замест таго, каб ісці на іх шырокім фронтам у лоб, украінцы робяць стаўку на дэзарганізацыю расійскага войска, руйнуючы іх ланцужкі паставак і шляхі адступлення з дапамогай кропкавых удараў ракетамі, артылерыяй і беспілотнікамі. Гэты падыход дазваляе пазбегнуць руйнавання цывільных аб’ектаў.

Падрыхтоўка Украіны да наступу пачалася больш за два месяцы таму з дакладнай серыі ракетных, артылерыйскіх удараў і ўдараў беспілотнікамі па расійскіх лініях забеспячэння і вайсковай інфраструктуры. Некаторыя з гэтых удараў былі ў тыле, у Крыме. Удары па Антонаўскім мосце ў Херсоне і па мосце ў Новай Кахоўцы павялічылі ўразлівасць расійскіх паставак.

Таксама паспяховае наступленне, відавочна, павысіць маральны дух Украіны і пакажа заходнім саюзнікам, што сродкі і зброя, якія яны паставілі, былі выкарыстаныя па прызначэнні.

Акрамя таго, Маскве хочуць паказаць, што яе планы анексаваць Херсон і іншыя акупаваныя тэрыторыі праз псеўдарэферэндумы, як гэта было ў Крыме ў 2014 годзе, асуджаныя на правал. 

Нават калі ўсе ваенныя мэты не будуць дасягнутыя, Украіна, якая так доўга знаходзілася ў абароне, павысіць свой маральны дух. 

Таксама Украіна хоча вярнуць сабе горад да асенніх дажджоў, бо ўвосень, з яе граззю і больш халодным надвор’ем, наступаць будзе складаней. Таксама ўкраінцы разумеюць, што заходняя падтрымка можа скараціцца па меры энергетычнага крызісу ў Еўропе, таму трэба спяшацца.

Яшчэ нельга сказаць, што поспех Украіны гарантаваны. Украінскія сілы ўсе апошнія гады рыхтаваліся да магчымага расійскага ўварвання, але у іх быў вельмі абмежаваны вопыт правядзення шырокамаштабных наступальных дзеянняў. Арміі таксама не хапае цяжкага заходняга ўзбраення. 

Расійскія войскі пачалі акопвацца ў абарончых пазіцыях вакол Херсона, якія будзе цяжка ўзяць. Расія па-ранейшаму мае істотную перавагу ў артылерыі. 

Пераломны момант можа наступіць, калі ўкраінскія войскі акружаць тысячы расійскіх вайскоўцаў на правым беразе Дняпра. Украінцы зруйнавалі склады і шляхі адыходу расіян. Магчымасць катла ў гэтым месцы ўжо не выглядае такой фантастычнай.

Ці магчыма, што расіяне зноў пойдуць на «жэст добрай волі» і выведуць свае войскі самі з Херсона, як раней яны гэта зрабілі з поўначы Украіны?

Станіслаў Бязушка думае, што не. Баі будуць бязлітасныя.

«Я думаю, што расіяне ўжо не будуць рабіць такіх «жэстаў добрай волі», улічваючы, што яны сцягнулі і падмацаванне, і 3-ці армейскі корпус прыбыў. Выхад з Кіеўшчыны, Жытоміршчыны, Сумшчыны і Чарнігаўшчыны яны яшчэ маглі неяк патлумачыць, выхад з вострава Змяіны тэарэтычна таксама, а вось з поўднем Украіны ў іх так лёгка не выйдзе.

Калі аперацыя пачалася два дні таму, мы бачылі падарваныя масты, мы бачылі выбухі, ёсць сведчанні ўкраінцаў. Расіяне вырашылі біцца і паміраць там. Яны не хочуць бегчы. У іх зараз важнае рашэнне будзе, куды і як перакідаць рэзервы», — адзначае публіцыст.

Таксама пачала з'яўляцца інфармацыя, што Расія не змагла разгарнуць на перадавой дастатковую колькасць падраздзяленняў. 

Многія з існуючых расійскіх падраздзяленняў, якія Расія арганізуе ў баявыя тактычныя групы, разгорнутыя ў няпоўным складзе, некаторыя нават у два разы меншыя ад іх звычайнай колькасці.

Гэта пацвярджае і ўкраінскі публіцыст.

«У іх некамплект класічных батальённа-тактычных груп і яны зараз фактычна ваююць батальёнамі. Часта мы бачым, што яны пераходзяць увогуле да дзеянняў асобнымі ротамі ці нават узводамі, паколькі не могуць паўнавартасна забяспечыць удзел у баявых дзеяннях батальённа-тактычных груп.

Таксама ўжо некалькі месяцаў паведамляецца, што яны падцягваюць больш старую тэхніку, таму што новая, «сучасная, найлепшая, эфектыўная», «аналогов нет», як яны заяўляюць, была альбо знішчана, альбо пашкоджана, альбо захоплена ўкраінцамі». 

Каментары3

  • Рубам
    31.08.2022
    Херсон - это Украина. Думаю, что рашисцких оккупантов ждёт учесть нацистов
  • Слава Украiна:)))
    01.09.2022
    Трэба рыхтавацца да вызвалення Крыма i Беларусi:)))
  • Nick
    01.09.2022
    Не заўважыў, што ў гэтай тактыцы такога незвычайнага. Стандартная сучасная вайсковая аперацыя. «Шырокім фронтам у лоб» толькі расейскія дурні ходзяць

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп'еў: У Ціханоўскага ёсць амаль усё, апроч разумных дарадцаў. Прапаную сваю дапамогу32

Вызвалены палітвязень Балахонаў: Бабарыка ўвесь час на ШІЗА і ПКТ3

Беларусі пагражае нашэсце янота-паласкуна3

Зварот Трампа да нацыі: Ядзерныя аб'екты Ірана цалкам знішчаныя8

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць