Вайна55

«Мы ўжо прайгралі, астатняе — пытанне часу»: расійскія блогеры змянілі тон

Франтавыя блогеры, якія падтрымліваюць Расію і маюць кантакты на перадавой, даюць ўяўленне пра сітуацыю ў расійскай арміі на месцах, піша The Guardian.

Павешаныя пудзілы расійскіх салдатаў на Харкаўшчыне. Фота: Associated Press.

«Вайна ва Украіне будзе працягвацца да поўнай паразы Расіі», — наракаў Гіркін у сваім відэазвароце да 430 000 падпісчыкаў у тэлеграме. — Мы ўжо прайгралі, астатняе — пытанне часу».

Гіркін, былы палкоўнік расейскай разведкі, з'яўляецца, бадай, самым прыкметным прадстаўніком групы праваенных блогераў, якія сталі лаяць Крэмль за тое, што ён не здолеў дасягнуць сваіх тактычных мэтаў, бо баявыя дзеянні ва Украіне цягнуцца ўжо сёмы месяц.

Пасля апошняга контрнаступлення Украіны на поўдні і паўночным усходзе краіны гэтыя блогеры ўзмацнілі крытыку Крамля, асуджаючы дзеянні арміі ў вайне і заклікаючы Уладзіміра Пуціна абвясціць поўнамаштабную мабілізацыю.

«Яны, безумоўна, злуюцца ўсё болей, і на тое ёсць важкія і відавочныя прычыны, асабліва па меры таго, як павялічваецца разрыў паміж афіцыйнай лініяй і рэальнасцю на месцах», — кажа Марк Галеоці, эксперт па пытаннях бяспекі Расіі.

У сераду Украіна пачала нечаканую контратаку на Харкаўшчыне, захапіўшы некалькі населеных пунктаў. Ваенныя блогеры, якія часта з'яўляюцца былымі ветэранамі і маюць сувязі з перадавой, таксама даюць уяўленне пра рэальныя дзеянні Расіі на месцах. «Некаторыя з іх з'яўляюцца вельмі сумніўнымі крыніцамі, але ёсць і такія, як Гіркін, якія ведаюць, пра што кажуць, і відавочна падтрымліваюць сувязь з людзьмі на фронце ці іншымі дасведчанымі асобамі», — сказаў Галеоці.

Расійскі ўрад не публікаваў даных пра свае страты з 25 сакавіка, калі ён паведаміў пра 1351 забітага і 3825 параненых. Заходняя разведка лічыць, што з пачатку вайны было забіта або паранена да 80 тысяч расійскіх салдат.

Замест гэтага ад пачатку вайны расійскае міністэрства абароны неаднаразова рабіла непраўдападобныя заявы пра свае поспехі на полі бою, выхваляючыся тым, што знішчыла больш за 40 ракетных установак HIMARS заходняй вытворчасці (якіх агулам паставілі Украіне 16 штук — заўв. НН), і сцвярджаючы, што цалкам знішчыла ўкраінскія вайскова-паветраныя сілы.

Дзяржаўнае тэлебачанне, самая папулярная крыніца інфармацыі ў Расіі, таксама працягвае маляваць вясёлкавую карціну расійскіх поспехаў ва Украіне. Выступаючы ў сераду з прамовай, Пуцін паўтарыў, што Расія «нічога не страціла» ў вайне, якая, па яго словах, ідзе па плане.

Фота: Associated Press

Аднак гэты аптымізм не падзялялі іншыя, бо Украіна атачыла Балаклею і вярнула над ёй кантроль, здзейсніўшы тое, што ўжо было названа адным з самых уражлівых стратэгічных крокаў у вайне і «добрай навіной» прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у сераду ўвечары.

«Трэба сказаць, што ў Балаклеі Узброеныя сілы Украіны цалкам перайгралі наша камандаванне», — напісаў у сваім тэлеграм-канале папулярны праваенны расійскі блогер «Старше Эдды».

Аўдыторыя гэтага канала ў Telegram, як і аўдыторыя іншых ваенных блогераў, павялічылася з пачатку ўварвання з прыкладна 28 тысячаў у студзені да 500 тысячаў, па даных Tgstat.

Пракрамлёўскі вайсковы журналіст Аляксандр Коц, паказваючы на адсутнасць рэакцыі Расіі на ўкраінскі наступ, у сераду абвінаваціў улады ва ўтойванні «дрэнных навін» пра сітуацыю на месцах. «З сістэмай, у якой начальства не любіць дрэнных навін, а падначаленыя не любяць хваляваць начальнікаў, трэба нешта ўжо рабіць», — сказаў ён.

Апошняе наступленне Украіны таксама прывяло да абнаўлення заклікаў прамаскоўскіх нацыяналістаў да ўсеагульнай мабілізацыі, супраць чаго да гэтага часу выступае Пуцін, нягледзячы на прыкметы таго, што расійская армія адчувае востры недахоп новых салдатаў.

«Мабілізацыя — гэта, прама скажам, наш адзіны шанец пазбегнуць сакрушальнай паразы», — напісаў Андрэй Марозаў, яшчэ адзін папулярны блогер.

Цяпер Крэмль, відавочна, гатовы прыняць крытыку ў свой адрас з боку групы праваенных блогераў. Гіркін неаднаразова заклікаў да звальнення міністра абароны і блізкага паплечніка Пуціна Сяргея Шайгу, у адным з пастоў заклікаючы пакараць смерцю міністра праз расстрэл.

На думку экспертаў, памяркоўнасць Крамля да каментароў блогераў здзіўляе, улічваючы нядаўна прынятыя законы, згодна з якімі крытыка вайны можа карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.

Павел Лужын, незалежны расійскі ваенны эксперт, лічыць, што блогераў «не чапаюць», бо яны даюць магчымасць частцы расійскага насельніцтва выплюхнуць свой гнеў з нагоды няўдач ва Украіне. «Крэмль занадта напалоханы, каб проста ігнараваць нацыяналістычную частку насельніцтва», — сказаў Лужын, дадаўшы, што некаторыя з блогераў, верагодна, дзейнічаюць з маўклівай згоды спецслужбаў.

Галеоці таксама сказаў, што «многія блогеры былі звязаныя з ваеннымі або сілавымі структурамі або карысталіся іх заступніцтвам».

Цяпер Гіркін і іншыя ваенныя блогеры, хутчэй за ўсё, будуць працягваць крытыку, бо крывавы ваенны наступ Пуціна ва Украіне загруз. «Не чакайце вялікіх перамог у найбліжэйшыя 2-3 месяцы», — пісаў Гіркін у адным з пастоў на гэтым тыдні. — Калі нашы крамлёўскія старцы не зменяць сваю тактыку, то ўвесь гэты час мы будзем назіраць катастрафічныя паразы».

Гіркін адмовіўся ад каментароў для гэтага артыкула, заявіўшы, што лічыць заходнія СМІ «сваім ворагам».

Чытайце яшчэ:

Над Балаклеяй узняліся ўкраінскія сцягі

Расія палюе на эстонскага ваеннага робата THeMIS. Тлумачым, у чым яго ўнікальнасць

Гурт «Тінь Сонця» запісаў песню па-беларуску для Палка Каліноўскага

Каментары5

  • Абыр
    09.09.2022
    В телеге Гиркина я ничего похожего не нашел.
    Да и раньше он высказывался в том духе, что чем раньше ВСРФ получат по щам, тем раньше протрезвеют и начнут воевать всерьез, с мобилизацией, хлебными карточками и всеми подобными ништяками.
  • 123
    09.09.2022
    Абыр,там гаворка не пра ягоны канал, а пра нейкі іншы. Але Guardian не стаў бы выдумляць, здаецца.
  • Saran
    09.09.2022
    123, да та куча каналов. Военный корреспондент всякие... у них жопу жостко бомбит. Просто рвется пукан чаще, чем БК!

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін18

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа8

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Міколу Дзядка не выпусцяць па сканчэнні тэрміну — яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах1

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін18

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць