Грамадства11

Каменны калодзеж і шафа, распісаная Драздовічам. Такія цуды захаваліся ў вёсцы на Глыбоччыне 

Аўтары тэлеграм-канала «Вёскі Беларусі» ездзяць па вясковай бацькаўшчыне і апісваюць у канале свае ўражанні. Сярод іншага яны ехалі на магілу вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча, а ў вёсцы каля тых могілак пабачылі сапраўдныя цікавосткі. 

Падарожнікі пішуць:

«Мы ехалі па вёсцы, калі заўважылі калодзеж, выраблены з каменя і прыпыніліся, каб паглядзець. Насупраць, у сваім двары стаяла бабуля, да якой мы накіраваліся, каб спытаць хто зрабіў такую прыгажосць. Бабуля пачала распавядаць пра суседа, а мы ёй распавялі, што едзем на магілу Драздовіча.

І што вы думаеце? Праз 10 хвілін размовы Мальвіна Браніславаўна (так, мы пазнаёміліся) раптам кажа: «Хадзіце, я вам пакажу Язэпа Драздовіча шкаф». Мы нават аслупянелі.

Сапраўды, у яе хаце стаіць размаляваная Драздовічам шафа. На кожных дзверцах яго подпіс. Мальвіна Браніславаўна сказала, што ўжо хацелі яе набыць, але сын не хоча прадаваць сямейную каштоўнасць. А таксама распавяла, як яна мые шафу, каб не пасціраліся фарбы. Працаваў тады Язэп Драздовіч за ежу. У вёсцы шмат у каго былі ягоныя дываны, абрусы ці шафы, куды цяпер усё падзелася, бабуля не ведае.

Мы проста прыпыніліся і паразмаўлялі з бабуляй. Цуд».

Каментары1

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    09.09.2022
    ...раптам кажа: «Хадзіце, я вам пакажу Язэпа Драздовіча шкаф». Мы нават аслупянелі.

    Ну, слупянець не трэба!
    Пра гэтую шафу гадоў 5 таму, зняў ролік Аляксандр Краўцэвіч, глядзець БелСат трэба.

     

    А вы ведаеце, што
    Драздовіч быў "класічным хранічным дармаедам" -- па сённяшніх крытэрах.  Яго была прышчаміла
    падатковая інспекцыя (хібы Пліскага р-на, быў такі) -- за няўплату падаткаў!
    Ходзіш, маўляў, па хатах, малюеш, жывеш з таго -- плаці падатак! А як вылічылі? Драздовіч жа
    на ўсіх сваіх працах ставіў аўтограф -- Drazdovič. Пасля гэтага наезду толькі
    літару – D.

     

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць