Навука і тэхналогіі

Тры простыя парады ад нейрабіёлага, якія дапамогуць захаваць здаровы розум у старасці

І адзін лайфхак, каб лепш бачыць у цемры, піша «Папулярная механіка»

Фота: Becerra Govea/pexels.com

Мы ўжо перакладалі дзве калонкі ад Бэна Рэйна: парады, якія дапамогуць пазбегнуць дэпрэсіі і развянчанне міфаў пра мозг. Цяпер на чарзе — «мазгавыя трукі», каб пазбегнуць узроставых праблемаў з памяццю і рашэннем праблемаў.

З узростам, калі нам спаўняецца трыццаць і сорак гадоў, памер мозгу натуральным чынам памяншаецца. Некаторыя ўчасткі мозгу памяншаюцца хутчэй, чым іншыя, асабліва лобная доля, якая адказвае за функцыі мозгу больш высокага ўзроўню, такія як памяць, рашэнне праблем, разважанні і меркаванні.

Калі ваш мозг памяншаецца, гэта выклікае мноства ўскладненняў, якія ўплываюць на вашыя разумовыя функцыі. У выніку павышаецца імавернасць страты памяці, цяжкасцяў у выкананні паўсядзённых задач і нават узрастае рызыка развіцця такіх захворванняў, як хвароба Альцгеймера.

Хоць прадухіліць старэнне немагчыма, ёсць спосабы падтрымання здароўя мозгу, кажа Рэйн.

Парада №1: штодня рабіце фізічныя практыкаванні

Фізічныя практыкаванні карысныя не толькі для фізічнага, але і для псіхічнага здароўя. Шматлікія даследаванні паказалі, што людзі, якія рэгулярна займаюцца спортам, менш схільныя да развіцця псіхічных расстройстваў. Па словах Рэйна, для падтрымання здароўя мозгу не абавязкова быць марафонцам:

«Я заклікаю людзей падумаць пра тое, што яны робяць проста зараз, і, магчыма, падняцца на адзін узровень вышэй. Няхай гэта будзе 15-хвілінная прагулка або плаванне коламі ў басейне. Любыя фізічныя практыкаванні вітаюцца, калі вы хочаце захаваць мозг здаровым».

Савет №2: трэніруйце мозг

Наш мозг падобны на нашы мышцы ў тым сэнсе, што мы павінны трэніраваць розныя яго часткі, каб падтрымліваць іх у форме. Чытанне — выдатны занятак, калі вы хочаце задзейнічаць некалькі функцый мозгу. Адно з даследаванняў паказала, што гульні, якія змушаюць вас думаць, такія як судоку і крыжаванкі, могуць палепшыць працу мозгу ў людзей старэйшых за 50 гадоў.

Але Рэйн папярэджвае, што лепш пазбягаць большасці платных праграм для трэніроўкі мозгу. Іх практыкаванні, як правіла, не маюць даследаванняў, якія пацвярджаюць іх эфектыўнасць — вы рызыкуеце проста выкінуць грошы.

Савет №3: будзьце сацыяльнымі

Актыўнае сацыяльнае ўзаемадзеянне можа дапамагчы ўмацаваць здароўе вашага мозгу. Простае баўленне часу з сябрамі і сям'ёй, а таксама пазбяганне працяглых перыядаў сацыяльнай ізаляцыі станоўча адбіваецца на вашым псіхічным здароўе.

Але важна задумацца пра тое, як мы ўзаемадзейнічаем. Вы пастаянна сустракаеце новых людзей і ведзяце цікавыя размовы ці штодня абсмоктваеце тое самае з аднымі і тымі ж людзьмі?

Бонус: паспрабуйце гэты лайфхак для начнога зроку

У якасці бонуса Рэйн падзяліўся парадай, якая дапаможа вам лепш бачыць у цемры. Калі вы бачыце нешта ўдалечыні ноччу, замест таго каб глядзець проста на аб'ект, выкарыстоўвайце бакавы зрок. Вы заўважыце, што так аб'ект здаецца ярчэйшым.

У нашых вачах ёсць фотарэцэптары, званыя палачкамі і колбачкамі. Палачкі ловяць слабае святло, а колбачкі — ярчэйшае святло і колеры. Палачак больш па баках, таму вы бачыце прадметы значна выразней, калі вы глядзіце не зусім па цэнтры аб'екта, а бакавым зрокам.

Чытайце яшчэ:

Нейрабіёлаг прапанаваў пяць простых прыёмаў, якія дапамогуць знізіць рызыку дэпрэсіі

Астрафізік: Калі вы думаеце, што мы жывём у асаблівыя часы, вы памыляецеся

Больш за 10% насельніцтва Зямлі мае праблемы з мозгам. Але навукоўцы блізкія да прарыву

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін98

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА15

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец23

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін98

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць