Пад Магілёвам высадзілі сасновы парк у выглядзе пяціканцовай зоркі
Новы парк закладзены ў аграгарадку Вейна, што на поўдзень ад абласнога цэнтра. Высаджаныя дрэвы зверху ствараюць абрыс зоркі. Дзіўнае на першы погляд рашэнне каранямі сыходзіць у сярэдзіну ХХ стагоддзя, паведамляе Магілёў.media.

Для акцыі Магілёўскі лясгас прывёз 151 сасну, а школьнікі і мясцовыя жыхары высадзілі іх каля ўезду ў аграгарадок.
Тутэйшае начальства лічыць, што новыя насаджэнні на тэрыторыі Вейнянскага сельсавета будуць цікавыя не толькі як месца адпачынку, але і як ландшафтны аб’ект, што ацэняць і мясцовыя жыхары, і госці аграгарадка.
Колькасць саджанцаў была вызначана не выпадкова — менавіта такая колькасць пахаванняў загінулых вайскоўцаў і ахвяр Другой сусветнай вайны знаходзіцца на могілках каля аграгарадка Вейна.

Акрамя знакавага ліку соснаў, сімвалічнай зрабілі і форму высаджаных дрэў — будучы парк уяўляе сабой зорку, дзе размах прамянёў складае больш за 50 метраў. Пра аўтара канцэпцыі парку нічога не гаворыцца.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары
а потом некоторые суеверные решат, что бес попутал