20 лістапада ў вёсцы Мелаўцы Ваўкавыскага раёна ў гаспадарчай пабудове ўчастковы інспектар міліцыі знайшоў самагонны апарат і ёмістасці з паўфабрыкатам для вырабу спіртнога. Агульны аб’ём брагі складаў каля паўтары тоны, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Самагонны апарат канфіскавалі, а ўсю спіртазмяшчальную вадкасць знішчылі. У дачыненні да 57‑гадовага ўладальніка праводзіцца праверка.

У міліцыі нагадалі, што за выраб або набыццё моцных алкагольных напояў, а таксама захоўванне абсталявання для іх вытворчасці і паўфабрыкатаў прадугледжаны штраф з канфіскацыяй абсталявання і прадукцыі.

Каментары