На Мазырскім дрэваапрацоўчым камбінаце наладзілі вытворчасць унікальнага будаўнічага матэрыялу — цеплаізаляцыйных драўнянавалакністых пліт з натуральнай сыравіны на аснове чыстых смол. Як паведамілі на тэлеканале «Беларусь 1», аналагічную прадукцыю не вырабляюць ні ў краінах СНД, ні ў Кітаі.

Сцвярджаецца, што на новы ўцяпляльнік існуе высокі попыт, у тым ліку з боку Расіі і еўрапейскіх краін. Пліты пастаўляюць на экспарт, а таксама выкарыстоўваюць для задавальнення патрэб унутранага рынку.
Штомесяц вытворчая лінія выпускае каля 500 тысяч умоўных квадратных метраў пліт. Колькасць заказаў на камбінаце штогод павялічваецца прыкладна на 10%.
На Беларускай біржы сталі прадаваць пялёсткі васілька
Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты
Каментары