Свет66

У дом Ксеніі Сабчак прыйшлі сілавікі. Яна выехала праз Беларусь у Літву

Тэлевядучая Ксенія Сабчак цяпер не ў Расіі. «Яна праз Беларусь з'ехала ў Літву», — сказаў суразмоўца агенцтва РІА «Навіны», не ўдакладніўшы, з чым звязаная паездка.

Сёння раніцай следчыя прыйшлі з ператрусам у загарадны дом Ксеніі Сабчак у Маскоўскай вобласці.

Ператрус правялі ў доме журналісткі ў катэджным пасёлку «Горкі-8». Паведамляецца, што следчыя дзеянні звязаныя з крымінальнай справай аб вымагальніцтве, у рамках якой 25 кастрычніка затрымалі 32-гадовага Кірыла Суханава, камерцыйнага дырэктара медыяхолдынга Сабчак «Осторожно, Media».

«У самой Сабчак ніякага працэсуальнага статусу няма», — сказала крыніца.

Камерцыйны дырэктар стаў фігурантам вялікай справы аб вымагальніцтве грошай у чыноўнікаў і бізнэсменаў праз тэлеграм-каналы.

У кастрычніку МУС Расіі паведаміла, што затрымала трох адміністратараў тэлеграм-каналаў, якія, паводле версіі следства, публікавалі заказныя фэйкі пра чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, а затым вымагалі грошы за іх выдаленне. У жніўні таксама затрымалі шасцярых адміністратараў тэлеграм-каналаў, якія падазраюцца ў вымагальніцтве.

Каментары6

  • Вася
    26.10.2022
    Ля ты крыса
  • swert
    26.10.2022
    ксюшеньке устраивают операцию прикрытия? кто ведется на эту "либералку"?
  • мясцовы2
    26.10.2022
    Гэта зашквар. Не зразумела чым думаюць літоўцы, калі прымаюць такія рашэнні.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць