Аўто11

Новы Maybach, патрыманы Lamborghini і Land Rover колеру матавага золата. Топ-7 самых дарагіх аўто, якія прадаюцца ў Беларусі

Паглядзелі, якія аўтамабілі прапануе беларускі рынак у цэнавым дыяпазоне ад 300 тысяч даляраў.

Maybach

Самы дарагі аўтамабіль, які толькі ёсць у продажы ў Беларусі, — Mercedes-Benz Maybach Z223. Аўтамабіль новы, без прабегу. Цана прадстаўнічага седана — 507 991$.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Прадае шыкоўны аўтамабіль коштам больш за паўмільёна даляраў мультыбрэндавы салон, які спецыялізуецца на продажы аўто прэміяльных брэндаў.

Lamborghini Urus

Другі па дарагоўлі аўтамабіль у Беларусі, Lamborghini Urus, прадае прыватная асоба. За паркетнік 2019 года з прабегам 19 900 км уласнік просіць 410 000$. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Прадавец адзначае, што трохлетні Lamborghini знаходзіцца ў стане новага аўтамабіля. З апісання вынікае, што даражэзны паркетнік прывезены да нас з Еўропы. Аўтар аб'явы пазначае, што аўтамабіль цалкам размытнены і стаіць на ўліку ў Беларусі. Пасрэднікаў, перакупаў і аўтасалоны просяць не турбаваць. 

Амаль новы Range Rover

ТОП-3 самых дарагіх аўто замыкае «амаль новы» Land Rover Range Rover V. Хоць аўтамабіль і 2022 года выпуску, ён не новы. Уседарожнік мае прабег 2 642 км. Каштуе такі аўтамабіль 380 933$, у цане закладзены 20% ПДВ. Апроч інфармацыі пра ПДВ, у апісанні пазначана, што аўтамабіль — у стане «новага».

Фота: скрыншот з сайта av.by

«Амаль новы» Land Rover выкананы ў колеры матавага золата. Камплектацыя ўседарожніка называецца FIRST EDITION.

Mercedes-Benz Gelendwagen

Усяго на тысячу даляраў танней прадаюць цалкам новы «Гелік». Цяпер Mercedes-Benz G 63 AMG ацэнены ў 379 956$. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Прадавец адзначае, што аўтамабіль знаходзіцца ў Мінску і размытнены на РФ. Хутчэй за ўсё, інфармацыя пра тое, што машына размытнена на РФ, з'яўляецца не больш чым прыманкай для расійскіх пакупнікоў, бо ніякай асаблівай размытнёўкі на РФ не існуе. Беларусь і Расія проста знаходзяцца ў адной мытнай прасторы.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Lamborghini з ЗША

Роўна за 360 тысяч даляраў у Мінску прадаюць яшчэ адзін Lamborghini Urus 2018 года выпуску, які да таго, як патрапіць у Беларусь, паспеў паездзіць у Штатах. Прабег аўтамабіля на дадзены момант складае 4 750 км. З часу продажу гэтага аўто ў ЗША летам мінулага года, Lambo праехала менш за 500 км.

Фота: скрыншот з сайта av.by

«Аўтамабіль у ідэальным тэхнічным стане, кузаў цалкам абклеены празрыстай ахоўнай плёнкай, самая поўная камплектацыя», — пазначана ў апісанні.

Maybach з прабегам

У Магілёве на продаж выстаўлены яшчэ адзін Maybach 2022 года выпуску, але, у адрозненне ад самага дарагога выстаўленага на продаж аўто ў Беларусі, гэты Mercedes-Benz Maybach не новы, а з прабегам 10 000 км. За люксавы ўседарожнік з мінімальным прабегам просяць 320 000$.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Чырвоная Ferrari

За 300 000$ у Мінску прадаюць Ferrari 488GTB. Аўтамабіль 2019 года выпуску, заяўлены прабег — 30 000 км, траціну з якіх аўтамабіль праехаў па Беларусі. Ferrari замыкае спіс аўто коштам ад 300 000$. Да Беларусі аўтамабіль экплуатаваўся ў Штатах.

фота: скрыншот з сайта av.by

Разгон да сотні суперкар пераадольвае за 2,9 секунды, а максімальная хуткасць — 340 км/г. «Размытнены, абслужаны, прабег у Беларусі 10 000 км», — гаворыцца ў апісанні. Ferrari замыкае спіс аўто коштам ад 300 000$.

Чытайце таксама:
Як падаткавікі выяўляюць тых, хто жыве не па сродках? Расказвае супрацоўнік інспекцыі

 «Цэны знізіліся, але новых паставак няма і не чакаецца». Што адбываецца на рынку новых аўто?

Каментары1

  • М
    07.11.2022
    лукашенковская РБ - страна рабов, страна господ...

Цяпер чытаюць

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук1

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай15

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая14

Еўрабачанне — 2025: топ-10 удзельнікаў, на якіх варта звярнуць увагу3

Францыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія і Украіна прынялі сумесную заяву аб неабходнасці перамір'я

Уладзімір Цэслер выдаў да Дня Перамогі новы плакат21

Падчас рэпетыцыі парада ў Мінску адзін з вайскоўцаў згубіў чаравік ВІДЭА

У фінале чэмпіянату свету па пляжным футболе беларусы згуляюць з бразільцамі

Германія пры Мерцу не будзе публікаваць дэталі вайсковай дапамогі Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук1

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць