Беларусы Коўна збіраюць сродкі на абнаўленне магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага
Збор сродкаў на ўпарадкаванне магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага на Пятрашунскіх могілках у літоўскім Каўнасе запушчаны на фэйсбук-старонцы беларусаў Коўна. Плануецца памяняць надмагільную шыльду, каб былі надпісы і па-беларуску, усталяваць два флагштокі для бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня», абнавіць надмагільныя пліты.

Да распрацоўкі дызайну шыльды і надмагільнай прасторы плануецца прыцягнуць беларускіх дызайнераў і мастакоў. Урачыстае адкрыццё будзе прымеркавана да Дня Волі, 25 сакавіка. Збор сродкаў будзе доўжыцца тры месяцы.

Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891-1959) — сябра Рады БНР, аўтар праекта бел-чырвона-белага сцяга, архітэктар Літбудпраекта і дацэнт Ковенскага ўніверсітэта. Двойчы быў арыштаваны савецкімі ўладамі, вязень нямецкага канцлагера. За дапамогу габрэям падчас Другой сусветнай вайны пасмяротна ўзнагароджаны прэзідэнтам Літвы.
Рэквізіты для збору (будуць дадавацца):
Атрымальнік: VŠĮ POLYGLOT LANGUAGE ORGANIZATION
Рахунак: LT687300010171217703
Мэта плацяжу: Duzh-Dusheuski
Старонка збору сродкаў на фэйсбуку.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары