Усяго патроху11

На месцы былога маёнтка Агінскіх знайшлі старыя цаглінкі са слядамі сабакі і ката

Маёнтак знаходзіцца ў вёсцы Ручыца (былая Ганута), што ў Вілейскім раёне.

Пра гэта журналісту «Рэгіянальнай газеты» расказаў краязнаўца з Вілейкі Дзяніс Канецкі.

— Неяк адзін чалавек даў мне прафесійную параду — заўсёды звяртаць увагу на старую цэглу. Там можа трапіцца шмат цікавага. І вось на працягу года я знаходзіў старую цэглу з адбіткамі далоні чалавека, са слядамі жывёл. Кажуць, радзей на цэгле сустракаюцца сляды птушак. Мне яны пакуль не трапляліся.

Гэтым разам чарговыя знаходкі чакалі Дзяніса ў Ручыцы, на месцы былога маёнтка Агінскіх Ганута, што на Вілейшчыне.

Адну цаглінку — верагодна, з адбіткамі лап сабакі — суразмоўца знайшоў у траншэі, другую — са слядамі ката — у кучы смецця. Вядома, што раней на гэтым месцы стаялі пабудовы маёнтка. А недалёка месціўся палац.

Па словах Дзяніса, на месцы былых уладанняў Агінскіх часам трапляюцца цікавыя знаходкі — рэшткі керамічнага посуду і цэгла. Самыя раннія з іх можна датаваць XVII стагоддзем.

***

Адзін з самых велічных маёнткаў Вілейшчыны ў Гануце (сёння вёска Ручыца) пабудаваў 1765 годзе архітэктар з Італіі. Яго запрасіў тагачасны гаспадар Тадэвуш Агінскі.

А сядзіба Ганута была ўвогуле вядомая ад пачатку XVI стагоддзя. Маёнтак, пабудаваны ў 1765-м, складаўся з палаца і гаспадарчых пабудоў.

Сёння пра былую веліч нагадвае напаўразбураная капліца, а таксама рэшткі бровара і панскага млына. На месцы палаца — зарослы ўзгорак. Кампазітар і дыпламат Міхал Клеафас Агінскі стаў гаспадаром маёнтка ў 1814-м, атрымаўшы Гануту ў спадчыну ад сваякоў. Апошнімі уладальнікамі Гануты былі Валовічы. Маёнтак значна пацярпеў у Першую сусветную, але быў адноўлены. Канчаткова Гануту знішчылі ў 1943 годзе. Тады знішчалі шматлікія панскія сядзібы.

Каментары1

  • Непрыкаяны
    09.11.2022
    Кот пакінуў па сабе сьлед у гісторыі ! :) А мы малымі некалі паўціскалі ў гарачы асфальт каменчыкі, выклаўшы імі на новым ходніку ў двары свае ймя ды год, які тады ён быў. Да апошняга часу тое мастацтва трымалася. :) Але во, замянілі там асфальт на плітку, прыехаў - няма там больш майго імя... Ды каб жа толькі яго аднаго не было...

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць