Гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off прысудзілі 3 гады па новай справе
4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі за «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады».

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска разгледзелі чарговую крымінальную справу гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава.
Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
- арт. 188 (паклёп);
- ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і персанальных даных).
Суддзя Андрэй Млечка прысудзіў Плюшчаву 3 гады калоніі і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуду, паведамляе «Вясна».
4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі з канфіскацыяй асабістага аўтамабіля. Яму таксама прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў.
-
«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы
-
Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма
-
Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары