Літаратура11

Максім Багдановіч. Як на чужыне за 25 гадоў жыцця стаць улюбёным паэтам Беларусі. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Новы герой відэа на канале Андрэя Хадановіча — класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч, які падарыў нам неверагодны гімн, навучыў спяваць рамансы, чытаць санеты і прымусіў верыць, што Венера — гэта зорка, якая ўзыходзіць над зямлёю.

У гэтым відэа Андрэй Хадановіч расказвае:

  • як праз Ніжні Ноўгарад і Яраслаўль Багдановіч прыйшоў да Беларушчыны;

  • чаму «Вянок» — галоўная кніга беларускай паэзіі;

  • як казкі прабабулі адкрылі паэтычны талент Багдановіча;

  • чаму паэт пісаў шмат вершаў пра каханне па-руску і якія з іх на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч;

  • якія паэтычныя адкрыцці прыўнёс класік у беларускую літаратуру;

  • чым адрозніваецца паэзія Коласа і Багдановіча.

Вось некалькі думак з відэа:

Ёсць у нас беларусы, якія любяць знаходзіць тысячу прычын, чаму не размаўляюць па-беларуску. Напрыклад, такую: бо навокал не размаўляюць, альбо так: матчына мова ўжо расійская, бо русіфікацыя і гэтак далей, або любімае: не хачу рабіць сваёй недасканалай мовай памылак і абражаць тых, хто гэта робіць лепей.

Усе гэтыя аргументы разбіваюцца ў друзачкі, калі ўявіць адну нашу знакамітую постаць — гэта Максім Багдановіч, які большасць жыцця правёў не ў Беларусі, які нарадзіўся ў рускамоўнай сям'і, а дзяўчаты, якіх ён кахаў, не размаўлялі па-беларуску. Уявіце, што было б, калі б Багдановіча гэта спыніла?

Сама наша гісторыя, нашы мірныя пратэсты, нашы спантанныя спевы ў дварах і іншых публічных месцах вынеслі на першае месца і зрабілі гімнам песню Шчаглова-Куліковіча на верш Багдановіча «Пагоня». Мабыць, адзін з галоўных на сёння нашых гімнаў і галоўны багдановіцкі верш.

Да дзяўчат, якіх кахае, Багдановіч піша рускамоўныя вершы, хоць часам і па-беларуску. І вось дзіўна, што на беларускай мове выходзяць шэдэўры, а па-руску часам шараговыя тэксты, хоць рускую мову Багдановіч ведаў лепей і часцей ёй карыстаўся. Ёсць на свеце паэтычныя цуды, якія дазвалялі яму лётаць менавіта на крылах беларускай.

Максім Багдановіч назаўсёды застаўся 25-гадовым. Ён паміраў адзін далёка ад радзімы, але прымусіў верыць, што аўтары кніг не бываюць самотнымі. Паэзія Багдановіча будзе жыць вечна, як жыве беларуская літаратура і жыве Беларусь.

Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

Беларускі след Гіёма Апалінэра. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

«Камароўка бандытаў, багема і страчанае пакаленне, яўрэі і забойца Кенэдзі: топ-7 кніг пра Менск і Мінск». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

«Эліза Ажэшка і яе рэцэпты яднання для беларусаў». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

Каментары1

  • Anatol Starkou
    07.12.2022
    ДУДАР
    Не дудзі, дудар, сумны мой напеў.
    Пазалетась склаў яго шчэ ў маі.
    Не дудзі, дудар, на адзін манер...
    - Дык мая душа інакш не грае.
    Дый аркестар зараз падыграе.
    Эх, на жаль!
    Эх, на жаль!
    Эх, на жаль дудар так грае.
    Не дудзі, аркестр, сумны той напеў.
    Вырай, гляньце, рана адлятае!
    Не дудзі, аркестр, на адзін манер...
    - Дык інакш ансамблем не іграем.
    Дый дудар-музыка так жа грае...
    Эх, на жаль!
    Эх, на жаль!
    Эх, на жаль дудар так грае.
    Не дудзі, дудар, новы мой напеў.
    Смуткаваць больш сталым не жадаю!
    Не дудзі, дудар, на адзін манер...
    - Дык інакш, маэстра, не іграю.
    Дый аркестар зараз падыграе...
    Эх, на жаль!
    Эх, на жаль!
    Эх, на жаль дудар так грае.
    Эх, на жаль!
    Эх, на жаль!
    Зноўку спеў душа складае...
    © Anatol Starkou

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць