Літаратура11

«Камароўка бандытаў, багема і страчанае пакаленне, яўрэі і забойца Кенэдзі: топ-7 кніг пра Менск і Мінск». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

Сёлета лаўрэатам прэміі Гедройця стаў пісьменнік Сяргей Абламейка за гістарычную кнігу пра нашу сталіцу «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». З гэтай нагоды Андрэй Хадановіч прапануе свой ТОП-7 найлепшай літаратуры пра Менск і Мінск.

У гэтым выпуску Андрэй Хадановіч расказвае:

  • што за Таварыства аматараў выпіць і закусіць (ТАВІЗ) і калі яно існавала ў Менску;

  • хто рэдагаваў вершы Някляева і Хадановіча і што было на культавай кватэры гэтага чалавека;

  • як склаўся псеўданім Сержа Мінскевіча;

  • чаму чалавекам, эстэтычна ўпісаным у горад, складаней маніпуляваць і трымаць за быдла і народзец;

  • як героі Пясецкага жывуць па паняццях, але з абвостраным пачуццём справядлівасці.

7. Сяргей Абламейка. «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая»

Чаму трэба прачытаць:

Каб лепей ведаць сябе, каб ведаць, што ты далёка не першы жыхар горада з 1000-гадовай гісторыяй, і гэта пераемнасць шмат да чаго абавязвае, але і шмат правоў табе выдае — права быць еўрапейцам, права быць вольным, права быць чалавекам.

6. Серж Мінскевіч. «Мінскія / Менскія санэты»

Чаму трэба прачытаць:

Аўтар апісвае Мінск учорашні, кніга была напісана 20 гадоў таму. Малады і энергічны паэт выпраменьвае харызму і чароўнасць, такія самыя і яго санеты. Мінскевіч прапаноўвае пазнаваць гэты свет праз ноздры кірмашу, які даўно зрабіўся ледзь не культурным цэнтрам сталіцы.

5. Уладзімір Някляеў. «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Чаму трэба прачытаць:

Мы шукаем свабоду і практыкуемся ў свабодзе. Нават у самыя ідэалагізаваныя эпохі цэнзуры, самацэнзуры, пісання ў стол у Мінску былі людзі, якія гаварылі, што думалі, што хацелі, і вучылі гэтаму іншых.

4. Артур Клінаў. «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца»

Чаму трэба прачытаць:

Будзьма сабою, не імкнучыся прыпадабняцца да заходніх ці ўсходніх узораў. Глядзім на тое ўнікальнае, што ў нас ёсць. Французы не бураць сваіх помнікаў, нават адыёзным дзеячам рэвалюцыі. Безумоўна, цэнтральны Мінск, сталінскі ампір — гэта сённяшняе аблічча горада.

3. Майсей Кульбак. «Зельманцы»

Чаму трэба прачытаць:

Беларусь можа быць шматкультурнай. Памяць пра гэтую шматкультурнасць 1920-х, дзе з беларускай і рускай суіснавала мова ідыш і польская мова — усе яны былі дзяржаўнымі. Можа быць, памяць пра тую шматкультурнасць — гэта той прывабны міф, які пераадолее насаджаную імперыяй прапаганду пра нашу правінцыйнасць і непаўнавартаснасць.

2. Тодар Кляшторны. «Калі асядае муць»

Чаму трэба прачытаць:

Нават у самых невыносных умовах можна застацца чалавекам, можна знайсці выспачку апошняй свабоды, хоць часам кошт гэтага не толькі страчанае здароўе, але і знішчанае жыццё.

1. Сяргей Пясецкі. «Менская трылогія»

Чаму трэба прачытаць:

100 гадоў таму ў Менску працякала не абы-якое жыццё са страсцямі, мовай, вартай вывучэння, і каларытнымі героямі, аб прыгодах якіх у вольнай Беларусі мы абавязкова здымем файны серыял.

Каментары1

  • Ян Норман
    21.11.2022
    4. Артур Клінаў. «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца»Чаму трэба прачытаць:
    "...Будзьма сабою, не імкнучыся прыпадабняцца да заходніх ці ўсходніх узораў. Глядзім на тое ўнікальнае, што ў нас ёсць. Французы не бураць сваіх помнікаў, нават адыёзным дзеячам рэвалюцыі..."
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/303630

    Міма,мсье Клінаў.У французаў-помнікі французам.У Беларусі-помнікі рускім і расіі.Таму першае,што павінна быць зроблена-гэта поўная ужо нават не дэсавецізацыя,а дэрусізацыя Беларусі,у тым ліку мінскага сталінскага ампіру.Гэтым будынкам мажліва надаць прыстойны еўрапейскі выгляд і гэта будзе зроблена.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць