Здароўе

Дзе атрымаць псіхалагічную дапамогу за мяжой

Апынуліся ў замежжы і адчуваеце, што не спраўляецеся з цяжарам праблем? Сабралі спіс ініцыятыў, дзе беларусы ў такой сітуацыі могуць атрымаць псіхалагічную дапамогу.

Фота: vecteezy.com

Літва

У Віленскім цэнтры псіхічнага здароўя (Vasaros g., 5) працуе клініка Samopomoch. Там бясплатна абслугоўваюць украінцаў і беларусаў, што ўцяклі са сваіх краін ад вайны і рэпрэсій. У «Самапомачы» аказваюць і псіхалагічную, і медыцынскую дапамогу, прымаюць пацыентаў у любым узросце і працуюць на ўкраінскай і рускай мовах.

Працоўны графік: панядзелак-серада — 11:00—19:00, чацвер-пятніца — 8:00—16:00. Тэлефон: +37067202735.

Цэнтр інфармацыі па міграцыі «Я выбіраю Літву» дае да 10-ці бясплатных кансультацый псіхолага, скарыстацца імі могуць і замежныя грамадзяне, якія жывуць у Літве. Каб запісацца на кансультацыю, просяць накіраваць электронны ліст па адрасе [email protected], коратка апісаць у ім вашу праблему і назваць найбольш зручны час для кансультацыі: раніца (8—12 гадзін), дзень (12—16 гадзін) ці вечар (16—19 гадзін). Пасля рэгістрацыі з вамі звяжацца спецыяліст.

Кансультацыі праходзяць альбо вочна па адрасе A. Jaksto g., 12, або дыстанцыйна праз платформу Microsoft Teams. Мова кансультацый — літоўская, англійская ці руская. Дакладней можна прачытаць на сайце Цэнтра інфармацыі па міграцыі.

Ёсць у Літве і свае тэлефоны даверу. Можна звяртацца на любы з іх, бо ў краіне большая частка насельніцтва разумее рускую мову і, верагодна, падтрымае з вамі гутарку. Але ж ёсць адзін нумар, па якім дакладна абяцаюць адказваць па-руску:

  • лінія даверу — 880077277 (працуе з 16 да 19 гадзін).

Польшча

Заходняя суседка Беларусі, на жаль, не дае так шмат магчымасцяў бясплатнай псіхалагічнай дапамогі, як Літва. Тым не менш, і тут ёсць да каго звярнуцца. У Польшчы працуе шмат тэлефонаў даверу, і на некаторых з іх абяцаюць падтрымаць гутарку па-руску:

  • 669981038 — бясплатны экстранны тэлефон Польскага міграцыйнага форума, працуе на ўкраінскай і рускай мовах (пн 16—20, ср 10—14, пт 14—18);
  • 225662227 — бясплатны тэлефон службы падтрымкі медыцынскага цэнтра Damian на польскай і рускай мовах (аўт 8—13, ср 17—20, пт 8—13).

Што да звычайных сесій з псіхолагам, паспрабуйце звярнуцца ў асацыяцыю Unicorn. Там гатовыя бясплатна папрацаваць не толькі з украінцамі, іх сваякамі, але і з усімі, каму патрэбная псіхалагічная дапамога і падтрымка ў крызіснай сітуацыі, звязанай з вайной. Кансультацыю можна атрымаць і анлайн, і афлайн у Кракаве. Падрабязнасці чытайце тут.

Латвія

У гэтай краіне таксама можна скарыстацца тэлефонамі даверу. Разлічаныя яны, перш за ўсё, на латвійскую мову, але і размову па-руску, хутчэй за ўсё, там падтрымаюць:

  • +37167222922 і +37127722292 — тэлефоны крызіснай лініі цэнтра «Скалбес»;
  • +37128495847 — тэлефон даверу каталіцкай царквы, на якім, як сцвярджаюць, працуюць духоўныя сёстры. Яны гатовыя пагутарыць з 9 гадзін раніцы да 9 вечара.
  • 116123 — а вось па гэтым тэлефоне вам дакладна адкажуць і на рускай, і на англійскай мове. Што асабліва зручна, лінія працуе кругласуткава.

Эстонія

Людзі, што знаходзяцца ў Эстоніі і перажываюць або перажылі крызісную сітуацыю, могуць пазваніць па тэлефоне псіхасацыяльнай крызіснай падтрымкі Дэпартамента сацыяльнага страхавання 116006 (+3726147393). Калі не жадаеце гутарыць, можна скарыстацца крызісным чатам для перапіскі, што знаходзіцца тут. Спецыялісты падтрымаюць гутарку на эстонскай, англійскай і рускай мовах.

Анлайн

Псіхолагі з Беларусі і Украіны ладзяць праект бясплатнай дапамогі We may help. Па запыце кожны, хто мае такую патрэбу, можа атрымаць тры дармовыя сесіі ў псіхолага. Для гэтага трэба толькі звязацца з праектам праз тэлеграм. We may help дапамагае пацярпелым ад вайны ва Украіне і ад рэпрэсій у Беларусі і Расіі, а таксама валанцёрам і родным людзей, што перажылі досвед, звязаны з першымі дзвюма сітуацыямі.

Раскажам і пра новы праект «Алівія», што дапамагае жанчынам, якія церпяць ад хатняга гвалту. Праз сайт праекта можна пазваніць ці напісаць у лінію даверу, дзе дапамогуць карыснай інфармацыяй, акажуць псіхалагічную і прававую дапамогу. Праект працуе для беларусак, якія жывуць у самой краіне, а таксама ў Грузіі, Украіне, Літве і Польшчы. Гарачая лінія інфармацыйнай і псіхалагічнай дапамогі працуе па панядзелках і серадах з 10 да 18 гадзін, лінія інфармацыйнай і прававой дапамогі — па аўторках і чацвяргах з 10 да 18 гадзін. Таксама можна пісаць у праект праз электронную пошту і месенджары, усе кантакты знойдзеце на сайце.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Наша пакаленне ў любым выпадку застанецца траўмаваным». Псіхолаг пра жыццё падчас рэпрэсій і вайны

«У тых, хто застаўся ў Беларусі, свая ізаляцыя. У тых, хто з'ехаў — свая». Лекар-псіхіятр — пра эміграцыю, інтэграцыю і самаідэнтыфікацыю

«У тых, хто перажыў гора страты Радзімы, няма адчування будучыні». Як гаруюць беларусы

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць