Паэтка Наста Кудасава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку новы верш.

Фота: facebook.com/nastakudasawa
Мы скарміліся дарэшты часу хітраму.
Жах шурпатым языком мне вочы ліжа.
Знойдзеш мову — напішы пра тых, хто вытрымаў.
Знойдзеш мову — напішы пра тых, хто выжыў.
Трэба ведаць, што іх вывела, што ззяла ім,
Што давала ім падтрымку і надзею,
Што рабіць, калі я ў глеі ротам зяваю
І ад болю штохвіліны халадзею.
Каментары
youtube.com/watch?v=IE__SloyYIE