Спорт1414

Аргенціна — чэмпіён свету!!!

Зборная Аргенціны выйграла чэмпіянат свету па футболе. У фінальным матчы аргенцінцы па пенальці выйгралі ў французаў.

Фота: Natasha Pisarenko / AP

Спачатку гол на 23-й хвіліне забіў з пенальці Ліянель Месі. На Анхелю дзі Марыя сфаліў Усман Дэмбеле. Затым на 37-й хвіліне вызначыўся сам Анхель дзі Марыя. З лікам 2:0 каманды пайшлі на перапынак. 

У другім тайме французы цягам дзвюх хвілін лік зраўнялі. Кіліян Мбапэ спачатку на 78-й хвіліне з пенальці, а затым з гульні — 2:2.

На 110-й хвіліне забіў Месі, але праз некалькі хвілін зноў з пенальці забіў Мбапэ — 3:3.

А ў серыі пенальці нервы былі больш моцнымі ў аргенцінцаў. Французы двойчы схібілі — 4:2. 

Такім чынам, Аргенціна, што пачала турнір паразай ад Саудаўскай Аравіі, выйграла залатыя медалі мундыялю. Золата ўзяў Ліянель Месі, які забіў на турніры сем галоў, у Мбапэ — восем.

Фота Petr David Josek / AP 

Зборная Аргенціны станавілася таксама чэмпіёнам свету ў 1978 і 1986 гадах.

Каментары14

  • Заўзятар-аматар
    18.12.2022
    Віншаванні Аргенціне! Месі выбітна завяршае сваю футбольную кар’еру. А Мбапэ - новая зорка - зараз яму ўсяго 23 гады. На мінулым мундыялі ў 2018 Кіліян Мбапэ стаў чэмпіёнам сьвету калі яму было толькі 19 гадоў.
  • Бум-Бум
    18.12.2022
    Тренер саудитов как в воду смотрел, когда после победы над командой Аргентины заявил в интервью, что Аргентина обязательно выйдет из группы и станет чемпионом. Ну, а я тоже желал победы латинамериканцам, но другим - Бразильцам. Но рад за Аргентину, они играли сильнее французов, тем больше удача помогала, а латинос - мастерство !
  • 1
    18.12.2022
    Messi --- GOAT.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць