Свет

Заробак Аліны Кабаевай за год скараціўся ў два разы. Але яна атрымлівае ў 15 разоў больш за Пуціна

Каналу «Можем объяснить» ўдалося азнаёміцца з дэкларацыяй аб даходах алімпійскай чэмпіёнкі і кіраўніка савета дырэктараў «Нацыянальнай Медыя Групы» Аліны Кабаевай. З дакументаў вынікае, што ў 2021 годзе зарплата Кабаевай ў НМГ склала 155,4 млн расійскіх рублёў (2,2 млн даляраў).

У яе таксама ёсць невялікія ўклады ў двух банках. Іх агульная сума складае каля 335 тысяч рублёў (каля 4785 даляраў).

У выпісцы таксама ёсць інфармацыя, што Кабаева знаходзіцца на ўліку ў Інспекцыі падатковай службы Цэнтральнага раёна. Там, у доме на Прачысценцы жыве маці алімпійскай чэмпіёнкі — Любоў Кабаева. Ёй належыць 260-метровая кватэра коштам прыкладна 600 млн рублёў (8,5 млн даляраў). Лічыцца, што менавіта ў гэты дом Булгакаў «пасяліў» прафесара Праабражэнскага.

Зарплата Кабаевай у НМГ скача з года ў год. У 2018-м яна зарабіла там 785 млн рублёў. У 2019-м сума выплат знізілася да 55,4 млн, а за 2020-ты яе заробак дасягнуў 300 млн.

Кабаева пры гэтым атрымлівае ў разы больш, чым у Дзярждуме. Так, у 2013-м яна зарабіла ў парламенце ўсяго 10 млн расійскіх рублёў. Але даходы кіраўніцтва НМГ, у тым ліку і Кабаевай, хаваюць. У апошняй бухгалтарскай справаздачнасці за 2020 год адсутнічала інфармацыя аб памеры ўзнагароджанняў топ-менеджарам кампаніі. Цяпер гэтых фінансавых дакументаў няма ў адкрытым доступе — улады зачысцілі рэестры. Але свежыя лічбы засталіся ў сістэме СПАРК. На падставе іх можна меркаваць, што ў перадваенны год прыбытак НМГ вырас з 9 да 237 млн расійскіх рублёў.

У холдынг «Нацыянальная Медыя Група» ўваходзяць галоўныя прапагандысцкія рэсурсы Расіі: Першы канал, «Весті», РЕН ТВ (з-за вайны яны заблакаваныя ў многіх краінах, а супраць НМГ і Кабаевай ўведзеныя санкцыі). 

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць