Эканоміка44

Сузаснавальнік 21vek.by: Мы, як буйны бізнэс, не вітаем паралельнага імпарту

У Беларусі ў рэтэйлераў няма эйфарыі ад легалізацыі паралельнага імпарту. Закрыць дзіркі ў асартыменце змаглі, пачаўся працэс кампенсацыі сыходу брэндаў і важна гэты працэс падтрымаць, каб на беларускіх пляцоўках усё ж такі можна было купіць звыклыя рэчы, хоць і дорага. Такое меркаванне выказаў сузаснавальнік кампаніі «Трыавіст» (21vek.by) Сяргей Вайніловіч падчас дыскусіі, арганізаванай 31 студзеня хостынг-правайдэрам HostFly.by, піша Office Life.

Фота: Office Life

Вайніловіч нагадаў, што паралельны імпарт узаконілі месяц таму. Але і да гэтага фармальна не было бар'ераў, каб яго ажыццяўляць, фактычна гэта можна было рабіць праз расійскую мытню, і 21vek.by таксама вазіў Apple, Dyson, іншыя брэнды.

Калі пачынаеш працаваць з паралельным імпартам, то ўзрастаюць тэрміны, рызыкі, цэны, падкрэсліў Вайніловіч.

Раней закупкі рабіліся ў афіцыйных вендараў, дыстрыб'ютараў, якія вялі сістэмны бізнэс, а цяпер даводзіцца закупляць тавар на адкрытым сусветным рынку і прымаць на сябе ўсе рызыкі, паколькі цябе ніхто не ведае на рынку.

У выніку ты не ўпэўнены, што прыйдзе ў скрынцы ад айфона. Усё гэта моцна павысіла цэны.

Відавочна, што з Беларусі брэнды сышлі ў меншай колькасці, чым з Расіі, але сістэмны бізнэс хацеў бы, каб паралельны імпарт прыйшоў да нуля.

«Рэч у тым, што праца з паралельным імпартам спэкулятыўная і несістэмная, таму мы, як буйны бізнэс, не вітаем гэта».

Цяпер у тавараабароце 21vek.by аб'ём паралельнага імпарту меншы за 5%, сказаў Вайніловіч.

Раней паведамлялася, што ў Беларусі законам «Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» ўведзеныя падставы для паралельнага імпарту тавараў і аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Чытайце таксама:

У Беларусі легалізуюць шэры імпарт для абыходу санкцый. Разбіраемся, што гэта значыць

Каментары4

  • Фигу вам
    31.01.2023
    Ну конечно, ведь тогда можно ставить как вы это делали сумасшедшие цены на всё, как например на продукцию Apple
  • Мы, як буйны бізнэс,
    31.01.2023
    Tut koski nepatrebnyja! Hospadzia..........
  • даведка
    01.02.2023
    Онлайнер на начало года фиксирует снижение цен на компьютерные комплектующие на 30-45 процентов.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць