Свет22

ЗША ўдарылі па сетцы, якая дапамагала Расіі і Беларусі абыходзіць санкцыі. Згадваецца і Аляксандр Зайцаў

ЗША прынялі меры супраць 22 фізічных і юрыдычных асоб у розных краінах, звязаных з сеткай ухілення ад санкцый, якая падтрымлівала вайскова-прамысловы комплекс Расіі і Беларусі, паведаміла ў сваім прэс-рэлізе Міністэрства фінансаў ЗША.

Сцвярджаецца, што сеткай кіраваў гандляр зброяй Ігар Зімянкоў, які базіруецца ў Расіі і на Кіпры. Ён цесна супрацоўнічаў са сваім сынам Джонатанам Зімянковым і шырокай сеткай фізічных і юрыдычных асоб, каб забяспечыць продаж расійскай абароннай прадукцыі ўрадам трэціх краін. У сетку Зімянкова ўваходзілі арганізацыі, якія знаходзяцца ў Расіі, Латвіі, Сінгапуры, Балгарыі, Ізраілі і на Кіпры.

Акрамя паставак зброі, Зімянковы дапамагалі пастаўляць у РФ высокатэхналагічнае абсталяванне. У тым ліку яны супрацоўнічалі з дзяржкарпарацыямі «Растэх» і «Расабаронэкспарт», якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Таксама ў спіс трапіў кіпрскі збройны брокер Аляксандр Вальфовіч, які з'яўляецца зарэгістраваным уладальнікам шасці кампаній у «сетцы Зімянкова», а таксама двое ягоных сыноў — Станіслаў Вальфовіч і Арыэль Вальфовіч. Адносна іх паведамляецца, што яны «іграюць кіруючыя ролі ў арганізацыях «сеткі Зімянкова».

Сярод сямі кампаній Зімянкова — GBD, якая займалася пастаўкамі зброі ў краіны Афрыкі, чатыры кіпрскія фірмы Mateas, Kliosa, VFC Solutions і GMI Global Manufacturing & Integration, а таксама балгарская U-Stone і ізраільская D. E. S. Defense Engineering Solutions.

Таксама, паводле інфармацыі Мінфіна ЗША, Ігар Зімянкоў падтрымаў «беларускі вайскова-прамысловы комплекс, спрыяючы продажу беларускага абароннага прадпрыемства ДВТУП «Белспецзнештэхніка» ў Лацінскай Амерыцы», якое знаходзіцца пад санкцыямі.

Акрамя таго, у прэс-рэлізе згадваецца падсанкцыйны беларускі бізнэсмен Аляксандр Зайцаў, які з'яўляецца, паводле выкладзенай інфармацыі, дзелавым партнёрам «высокапастаўленага супрацоўніка «сеткі Зімянкова» Маркса Блатса.

Чытайце таксама:

Лукашэнкаўскі «бізнэсмен удачы» Аляксандр Зайцаў стаў рыцарам папскага ордэна. У гэтай гісторыі ёсць нюансы

Бізнэсовец Зайцаў зарэгістраваў «Белкосмас»

Каментары2

  • Й
    01.02.2023
    Америка спасибо!
    Надо еще потереть и будут видны уши Александра Зингмана и Шеймана.
  • Уже трут
    02.02.2023
    Й,потрут, обязательно потрут, не зря шкловско-александрийский самородок, лично, мотался в Зимбабве.

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць