Спорт55

«Федэрацыя ператварылася ў сакрэтную арганізацыю з абмежаваным узроўнем допуску». Спартыўныя чыноўнікі шэсць гадзін думалі, што рабіць з футболам

Сёння шэсць гадзін без перапынку ішла калегія Міністэрства спорту і турызму, на якой абмяркоўваліся праблемы айчыннага футбола. Галіна цяпер знаходзіцца ў глыбокім крызісе, што мусяць прызнаваць і яе функцыянеры, шукаючы выхад з сітуацыі. Але выхад ім бачыцца, як звычайна, ва ўзмацненні адміністрацыйнага кантролю і «навядзенні парадку» без змены самой сістэмы.

Стадыён «Лакаматыў» у Баранавічах. Фота: nashkraj.by

Кіраўнік БФФ Уладзімір Базанаў, паводле сведчання аднаго з прысутных, звярнуў увагу на тое, што беларускія клубы сталі кепска выступаць у еўракубках, але абвінаваціў у гэтым слабую кампетэнцыю трэнераў. Іншыя выступоўцы гаварылі пра росквіт кумаўства і панібрацтва. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук асабліва звярнуў увагу ў якасці прыкладу на нядаўнюю сітуацыю з салігорскім «Шахцёрам».

Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць прадстаўніка салігорскага «Шахцёра» за дагаворны матч

Трэнер Анатоль Юрэвіч, прызначаны цяпер трэнерам-куратарам усяго беларускага футбола, звяртаў увагу на на тое, што

«ў нас усё заўсёды прыгожа на словах і ў справаздачах, а федэрацыя, якая нібыта як грамадскае аб'яднанне, ператварылася ў сакрэтную арганізацыю з абмежаваным узроўнем допуску».

Характэрна, што і гэтае пасяджэнне праходзіла без журналістаў, а тым, хто на ім прысутнічаў, забаранялася браць з сабой тэлефоны і дыктафоны. 

У выніку міністр спорту Сяргей Кавальчук акрэсліў ажно 16 напрамкаў дзеяння для паляпшэння сітуацыі, якія

мусяць быць рэалізаваныя ў найкарацейшыя тэрміны — самае позняе да канца года, але ёсць задачы і на тры тыдні, і на тры месяцы. 

Паводле міністра, да студзеня наступнага года трэба правесці абавязковую акрэдытацыю ўсіх асоб, якія працуюць у беларускім футболе, без акрэдытацыі нікога да працы ў ім дапускаць не будуць.

Усіх кіраўнікоў, якія працуюць у клубах, можна будзе прызначаць толькі «на падставе рашэння Рады Мінспорта і пасля вывучэння маральных і прафесійных якасцяў прэтэндэнта».

У той жа час некалькі разоў прагучала і слова «дыялог»: ён павінен, на думку Кавальчука, быць забяспечаны паміж федэрацыяй і клубамі, а таксама павінен ісці «калектыўны дыялог» на месцах, каб атрымаць зваротную сувязь ад заўзятараў і футбольнай грамадскасці.

Некалькі кірункаў тычылася паляпшэння сітуацыі з футбольнай адукацыяй. Так, клубам прадпісваецца аднавіць і палепшыць працу клубных акадэмій, таксама павінна быць праведзена дадатковае навучанне трэнераў. Мусіць паляпшацца і маркетынг, і праводзіцца маніторынг інфраструктуры, яе мадэрнізацыя і г. д.

Нікуды ў сучасных умовах і без ідэалагічнай работы, прытым як з дарослымі, так і з дзецьмі. Для гэтага трэба «арганізоўваць патрыятычныя куткі, культываваць і развіваць у моладзі прыстойнасць, дабрыню і павагу да старэйшых». 

Трэба думаць, што з гэтым звязана і рашэнне, што на формах клубаў з Вышэйшай і Першай ліг павінна абавязкова прысутнічаць дзяржаўная сімволіка. 

У цэлым можна сказаць, што не ўсе выказаныя міністрам прапановы недарэчныя, але яны відавочна не могуць быць рэалізаваныя ў такія сціслыя тэрміны, як тыдні, месяцы і год.

Дырэктыўнымі метадамі, на якія зноў ускладаюцца асноўныя спадзяванні, такія праблемы не вырашаюцца, а новую сістэму трэба пры наяўнасці добрай волі паслядоўна выбудоўваць гадамі. Іншая рэч — калі мэта, каб усё было «прыгожа на словах і ў справаздачах».

Таксама з пераказу таго, што адбывалася на мерапрыемстве, не зразумела, ці падымалася ўвогуле праблема агульнай сітуацыі ў краіне і ў свеце, а перадусім тое, што беларускі футбол ужо цяпер знаходзіцца ў паўізаляцыі, а неўзабаве цалкам верагодна можа аказацца ў ізаляцыі поўнай. І што тая ж сітуацыя ў краіне несумненна аказвае ўплыў на змяншэнне цікавасці заўзятараў да айчыннага футбола. А гэта дакладна ніякімі дырэктывамі Кавальчука не выправіш.

Каментары5

  • Максим Дизайнер
    08.02.2023
    BLR

    Есть змагар, такой, какой тебе и не снился. Ходим с девчонками длинноногими болеть за три минских клуба, пьем пиво и про остальное тебе лучше не знать, чтобы не расстраивался.
    • Kotya
      09.02.2023
      Максим Дизайнер, куда скидывать на лечение?
  • Паляшук
    08.02.2023
    BLR, у армянскага радыё запыталіся, што такое беларускі футбол? Радыё адказала: беларускі футбол - гэта Бабайка. (анекдот пачатку стагоддзя актуальны як ніколі)

Цяпер чытаюць

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?13

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку5

У 44 гады памерла сястра беларускага загінулага добраахвотніка Васіля Парфянкова

Расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай перавялі на больш высокі ўзровень8

У Вярхоўным судзе не змаглі патлумачыць, калі зноў стануць даступныя расклады судовых пасяджэнняў1

Праўладнага гомельскага актывіста пасля затрымання за «экстрэмізм» не ўзялі на канцэрт у Мінск. Ён пакрыўдзіўся4

Украінцы ўдарылі «Хаймарсам» па расійскім пункце кіравання ў Суджанскім раёне3

Маці засекла сякерай траіх сваіх дзяцей у Краснаярскім краі4

Беларускія медыкі выратавалі дзяўчынку, якая нарадзілася масай 600 грамаў1

Пры ўдары па Сумах загінуў камандзір артылерыйскай брыгады2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?13

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць