Свет55

Прэзідэнтка Еўракамісіі і прэм'ерка Фінляндыі расказалі, як змагаюцца з сэксізмам

Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула Фон дэр Ляен і старшыня ўрада Фінляндыі Сана Марын на панэльнай дыскусіі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы падзяліліся вопытам таго, як еўрапейскія ўрады да гэтага часу дэманструюць сэксізм у дачыненні да палітыкаў, піша «Еўрапейская праўда».

Сана Марын. Фота Heinz-Peter Bader / AP

Сана Марын, адказваючы на пытанне пра гэта, нагадала пра нядаўнюю гісторыю, калі яе ўдзел у відэа з танцамі, зробленым на прыватнай вечарынцы, выклікаў скандал, і многія лічылі, што гэта мае коранем тое, што яна жанчына, а не толькі прэм'ер-міністарка.

Зрэшты, Марын не лічыць свае паводзіны памылкай. «Я танцавала і пасля таго разу», — падкрэсліла яна.

Прэзідэнтка Еўракамісіі, са свайго боку, падзялілася вопытам фармавання складу ЕК у 2019 годзе.

Фон дэр Ляен распавяла, што пасля пацверджання яе прызначэння на пасаду яна пачала фармаваць склад ЕК, і паставіла мэту сфармаваць гендэрна збалансаванае камісію.

«Тады я звярнулася да ўсіх краін — членаў ЕС даць мне дзве кандыдатуры, мужчыну і жанчыну, каб я магла выбраць аднаго чалавека. І вы проста не ўяўляеце, якой абуранай была рэакцыя! Былі чальцы, якія даслалі траіх мужчын для выбару», — распавяла яна.

Урсула фон дэр Ляен таксама ўспомніла, што раней сітуацыя была горшай, і яе ў свой час — калі яна працавала міністаркай пасля нараджэння першых дзяцей, калегі прама рэкамендавалі «вызначыцца, кім яна хоча быць, дрэннай маці або дрэнным міністрам».

Сана Марын запэўніла, што цяпер сітуацыя мяняецца. Напрыклад, у яе ўрадзе адзін з мужчын-міністраў вырашыў сысці з пасады ў «бацькоўскі адпачынак». «Гэта — рэальная гендарная роўнасць, якой я ганаруся», — заявіла кіраўніца ўрада Фінляндыі.

У сеціве з’явілася відэа, на якім прэм’ерка Фінляндыі адрываецца на хатняй вечарынцы. Ёй давялося апраўдвацца ВІДЭА

Фінская прэм'ерка Сана Марын стала зоркай. А што вядома пра яе мужа?

Каментары5

  • даведка
    18.02.2023
    Лукашенко всё больше и больше ставит женщин председателями райисполкомов, но не для борьбы с сексизмом.
  • мясцовы2
    18.02.2023
    спалучэнне "гэндэр" і "роўнасць" ідэальна маскуюць дыскрымінацыю па талентах разумовых здольнасьцях.
  • Эюя
    18.02.2023
    У Беларусі з гэтым нармальна ўсё, суддзі збольшага жанчыны, ЦВК жанчыны, школа жанчыны. Абслуга рэжыму забяспечваецца пераважна жанчынамі. Застаецца зрабіць іх сілавікамі, тады будзе поўны фарш.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

Мінчанка нарадзіла ў палаце на 22‑м тыдні на вачах суседкі 6

Беларуска патраціла на вяселле ў вёсцы $20 тысяч20

У Камсамольску-на-Амуры адбыўся пажар на НПЗ

Расіяне масава атакавалі Запарожжа ракетамі і КАБамі — 6 чалавек загінулі, 19 параненыя

Як Трамп аднойчы тайна пакінуў Турцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч31

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць