Саудаўская Аравія выдзеліць 400 мільёнаў даляраў на дапамогу Украіне
Падчас візіту міністра замежных спраў Саудаўскай Аравіі ў Кіеў былі падпісаныя дакументы аб дапамозе Украіне.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Агульная сума дапамогі складзе 400 мільёнаў даляраў. Яна ўключае нафтапрадуктаў на 300 мільёнаў і 100 мільёнаў гуманітарнай дапамогі, паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак
«Хачу нагадаць, што Украіна і Саудаўская Аравія маюць агульныя выклікі і досвед барацьбы з імі. Гаворка пра іранскія БПЛА, якія пастаўляліся пэўным «паўстанцам» і здзяйснялі атакі на нафтавыя аб'екты Саудаўскай Аравіі», — напісаў Ярмак.
Прынц Фейсал бін Фархан Аль Сауд сустрэўся ў Кіеве з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і камандай.
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
Каментары