Свет

Лія Ахеджакава ў развітанні са сцэнай узгадала ліст падтрымкі чалавека, які прайшоў Акрэсціна

У лютым апошні спектакль з удзелам Ліі Ахеджакавай быў зняты з рэпертуару «Современника» нібыта з-за скаргаў, якія паступаюць ад «усхваляваных грамадзян». «Новая газета» і рэжысёр Кірыл Сярэбраннікаў звярнуліся да прыхільнікаў таленту Ахеджакавай напісаць ёй паштоўкі. Праз «Новую газету» яна напісала ўсім адказ з падзякамі і развіталася са сцэнай.

 Лія Ахеджакава. Фота: Ганна Арцем'ева / «Новая газета»

«Такой плыні любові, спагады, павагі ніколі не было ў маім жыцці! Пішуць людзі з усяго свету, мае гледачы, пішуць «нашы» людзі, якія засяляюць Зямны шар. Можа справа ў Разанаве, у ягоным безумоўным аўтарытэце, і ён мяне абараняе сваім імем.

Піша Украіна — з Запарожжа, са знявечаных Бахмута і Марыупаля, Беларусь, Прыбалтыка, Казахстан, з Грузіі, Арменіі, Швейцарыі, з Амерыкі, Канады, Германіі, Ізраіля, Сербіі, Масквы, Піцера, Самары, Якуціі, Урала, Сібіры…

І такія лёсы! Якое бясстрашнае асэнсаванне гісторыі нашай шматпакутнай Радзімы, страх за дзяцей, боль за Украіну, за Беларусь: ліст падтрымкі ад чалавека, які прайшоў праз вядомае месца на Акрэсціна — адрас, які мы не забудзем ніколі, ліст з краіны, якую я ўсю абʼездзіла са сваімі спектаклямі, з краіны, дзе ёсць смяротнае пакаранне», — напісала Ахеджакава.

Расійская і савецкая зорка тэатра і кіно, 84-гадовая Лія Ахеджакава падчас вайны з Украінай заняла адназначную антываенную пазіцыю і падтрымала Украіну, за гэта яе фактычна пазбавілі права на прафесію. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі4

Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць