17 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе будзе абвешчаны прысуд па справе Tut.by, паведаміла расійскае прапагандысцкае выданне Sputnik. Справа слухалася ў закрытым рэжыме.

Людміла Чэкіна і Марына Золатава
Разгляд справы ідзе з 9 студзеня. Абвінавачанымі па справе праходзяць пяць чалавек, але непасрэдна на лаве падсудных знаходзяцца толькі дырэктарка партала Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава. Рэдактарку аддзела эканомікі і палітыкі Вольгу Лойка, карэспандэнтку Алену Таўкачову і юрысконсульта Кацярыну Ткачэнку судзяць завочна, бо яны за мяжой.
Чэкіна і Золатава, якіх вінавацяць па трох артыкулах КК Беларусі, за кратамі з 18 мая 2021 года.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары