Грамадства1616

Андрэй Саннікаў: У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў пракаментаваў заяву Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі і магчымыя наступствы ў інтэрвʼю для Charter97.org.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў

«Тэрыторыя Беларусі сёння без перабольшання ўяўляе пагрозу ўсяму свету. Гэта не пагроза Украіне, а пагроза Еўропе і свету ў дзвюх плоскасцях: планы размясціць ядзерную зброю і існаванне на межах Еўропы такога небяспечнага абʼекта, якім зʼяўляецца Астравецкая АЭС, дзе ўвесь час адбываюцца аварыі», — сказаў Саннікаў.

Палітык згодны са сцвярджэннем, што Пуцін можа нанесці ядзерны ўдар з тэрыторыі Беларусі, а не Расіі.

«Калі ўдар па еўрапейскіх дзяржавах будзе нанесены з тэрыторыі Беларусі, НАТА наўрад ці стане адказваць на яго Расіі. Ды і ўдар па Украіне не стане падставай для неадкладнага ядзернага адказу, бо Украіна не зʼяўляецца сябрам НАТА», — кажа ён.

Саннікаў прапануе склікаць Раду Бяспекі ААН для разгляду пагроз міжнароднай бяспекі і лічыць, што механізм процідзеяння ядзернай пагрозе з тэрыторыі Беларусі можа быць дастаткова сурʼёзным.

«Механізм можа быць дастаткова сурʼёзным. Пачынаючы з санкцый і заканчваючы ўвядзеннем міратворчых сіл. Прама трэба сказаць, што такія ядзерныя дзяржавы, як ЗША, Вялікабрытанія і Францыя, не выканалі сваіх абавязанняў па Будапешцкім мемарандуме. Гэта была здрада не толькі Украіны, але і Беларусі, якая таксама падпісала Будапешцкі мемарандум, у якім нас запэўнівалі, што будуць прынятыя ўсе меры для забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў, якія адмовіліся ад ядзернай зброі», — сказаў Саннікаў.

Каментары16

  • Ну да
    27.03.2023
    Ну да, для бункерного, да и россиян, что донбасцы, что белорусы - пушечное мясо в его игрищах. Лупанёт отсюда, то и прилетит сюда, а не по его бункеру, не по Москве, не по Питеру.
    Не зря, наш самодур, отказался от безъядерного и нейтрального статуса, регил Беларусью и белорусами, прикрыть бункер путина, Москву и Питер.
    Интересно, наш самодур, свой бункер где разместит, или решил подохнуть вместе с теми, кем прикрывает Россию и бункер путина???
  • Олег
    27.03.2023
    Кто может пояснить, что имел ввиду Санников под нарушением США, Англией и Францией Будапештского меморандума? Или у него  нейки свой меморандум в кармане?
  • Максим Дизайнер
    27.03.2023
    И Санникова впереди колоны.

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»11

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць