Грамадства11

«Праплывалі паміж дамамі, ішлі над затопленым парніком». Байдарачнікі скарысталі паводку, каб адкрыць «Полацкую Венецыю»

Разліў Дзвіны ў Полацку адкрыў новыя магчымасці для воднага турызму, і гэтым адразу скарысталіся ўдзельнікі клуба аматараў актыўнага адпачынку «Байдарачнікі Полаччыны». Новы маршрут «У пошуках Рагвалода», або «Полацкая Венецыя», дазволіў ім убачыць родны горад з незвычайнага ракурсу.

«Такога ўзроўню вады за 13 гадоў нашага хаджэння на байдарках яшчэ ніколі не было, — расказаў выданню Gorod214.by інструктар воднага паходу Ігар Загрэкаў. — Мы заплывалі ў агароды, ішлі паміж дамамі і над затопленым парніком, па алеях парку і па бярозавым гаі вакол пагружаных у ваду дрэў. Усюды лодка праходзіла выдатна, практычна нідзе не садзіліся на мелізну».

Байдарачнікі спусціліся на ваду ў раёне Полацкай ЦЭЦ. Далей прайшлі па рацэ Палаце, пад Чырвоным мостам і пад мастком у раёне Сафійскага сабора. Затым пераплылі Дзвіну, з боку новага моста зайшлі ў парк каля Кургана Бессмяротнасці, праплылі па яго тэрыторыі да пляжа і вярнуліся назад у цэнтр Полацка.

Гэты маршрут, як растлумачылі ўдзельнікі паходу, цікавы таксама з гістарычнага пункту гледжання. Калісьці тэрыторыя парку была востравам, у X стагоддзі на гэтым месцы легендарны скандынаўскі падарожнік і хрысціянскі місіянер Торвальд Кодрансан, паводле легенды, заснаваў манастыр Святога Іаана Прадцечы. Як мяркуецца, у гары каля царквы Іаана ў Полацку Торвальд быў і пахаваны.

Паўторныя сплавы новым маршрутам будуць арганізаваныя па вечарах 5, 7 і 9 красавіка. Байдарачнікі заклікаюць далучацца да іх дружнай кампаніі, каб вывучаць і пазнаваць родную Полаччыну разам.

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера
    05.04.2023
    шыкоўна)

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў60

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць73

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў60

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць