Свет22

Маск пра складанасці валодання Twitter: Я часам сплю ў офісе

Ілан Маск, уладальнік кампаніі Twitter і адзін з найбагацейшых людзей свету, даў інтэрв'ю Бі-бі-сі, у якім распавёў, што кіраваць сваім новым набыццём «даволі балюча» і што ён гатовы прадаць кампанію, калі знойдзе добрага пакупніка.

Фота: AP

Маск, якому таксама належаць кампаніі Tesla і SpaceX, купіў Twitter за 44 млрд даляраў у кастрычніку пасля некалькіх месяцаў перамоў і судовых разглядаў. Асабістае багацце Маска ацэньваецца амаль у 190 млрд даляраў, што, паводле спіса мільярдэраў Forbes, робіць яго другім найбагацейшым чалавекам у свеце.

Інтэрв'ю, якое, па яго ўласных словах, Маск вырашыў даць «спантанна», транслявалася ў жывым эфіры з Сан-Францыска з дапамогай Twitter Spaces і сабрала больш за тры мільёны слухачоў і гледачоў.

У гутарцы з карэспандэнтам Бі-бі-сі Маск сказаў, што кіраваць кампаніяй няпроста. «Гэта зусім не вечарынка, гэта вельмі складаны працэс, — сказаў ён. — Затое нясумна, гэта сапраўдныя амерыканскія горкі».

Маск прызнаўся, што на працягу апошніх некалькіх месяцаў «сітуацыя была сапраўды даволі стрэсавай», але па-ранейшаму лічыць, што купля кампаніі была правільным рашэннем.

Паводле яго слоў, у цэлым справы ў Twitter ідуць нядрэнна: сайт працуе і ім карыстаюцца ўсё часцей.

Працы столькі, што часам кіраўніку кампаніі даводзіцца спаць у офісе. Маск распавёў, што ў яго для гэтага ёсць месца на канапе ў бібліятэцы, «куды ніхто не ходзіць».

Яшчэ да куплі Twitter адносіны Маска з гэтай сацыяльнай сеткай былі няпростымі. «Ці страляў я сабе ў нагу сваімі твітамі? Так, не раз, — сказаў ён. — Думаю, мне не трэба пісаць твіты пасля трэцяй гадзіны ночы».

Маск заявіў, што хацеў заплаціць менш за Twitter пасля таго, як выявіў, што больш аўтаматызаваных ботаў у сетцы. Калі б яму прапанавалі 44 млрд проста цяпер, ён бы не прадаў Twitter, сказаў Маск, але затым удакладніў, што прадаў бы, калі б быў упэўнены, што новы ўладальнік — праўдзівы прыхільнік ідэі казаць праўду.

Ілан Маск адмовіўся выдаляць з твітара допіс Дзмітрыя Мядзведзева пра «знікненне» Украіны

Ілан Маск забраў у The New York Times сінюю птушачку ў твітары з-за адмовы плаціць за падпіску

Твітар Маска паніжае рэйтынг любой публікацыі пра вайну ва Украіне

Каментары2

  • Ый
    12.04.2023
    Да ты по-моему никогда не просыпаешься.
  • Рэальнасьць
    12.04.2023
    Так, ён сьпіць у сваім офісе, але ў працоўны час, калі ён павінен працаваць. Гэты "геній" ня геній. Ён эгаіст і махляр.

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць