«Белпошта» з 25 лістапада аднавіла прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў у Італію, у тым ліку карэспандэнцыі праз EMS і пасылак. За некалькі дзён да таго рэсурс Infotrans паведамляў пра прыпыненне гэтай паслугі.

Пры гэтым, паводле актуальнага пераліку даступных для адпраўлення краін, «Белпошта» па-ранейшаму не прымае ніякіх адпраўленняў у Фінляндыю і Украіну. Таксама часова недаступная адпраўка карэспандэнцыі праз EMS у Францыю і Латвію.
У нацыянальным паштовым аператары папярэджваюць, што праз закрыццё паветранай прасторы для беларускіх авіяперавозчыкаў з боку шэрагу краін і абмежаванні на перамяшчэнне па тэрыторыі Еўрасаюза тэрміны дастаўкі міжнародных паштовых адпраўленняў могуць павялічыцца.
Каментары