Грамадства

Разумныя пераходы для жывёл паставяць на ўсіх буйных трасах Беларусі

У Беларусі пратэставалі новы спосаб зніжэння колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзікіх жывёл. На дзвюх аўтамабільных трасах абсталявалі спецыяльныя пераходы з сістэмамі папярэджання кіроўцаў на аснове штучнага інтэлекту. Эксперымент прызналі паспяховым, таму такую практыку вырашылі распаўсюдзіць на ўсю краіну, паведамілі ў Міністэрстве транспарту.

Скрыншот з відэа

«Разумны» пераход уяўляе сабой разрыў у ахоўнай сетцы працягласцю некалькі кіламетраў, усталяванай уздоўж дарогі. На гэтым участку размяшчаюць відэакамеры, злучаныя ў праграмна-апаратны комплекс са штучным інтэлектам.

Сістэма здольная бачыць дзікіх жывёл на дарозе і паблізу яе раней, чым іх можа заўважыць кіроўца. Пасля гэтага перад небяспечным участкам уключаецца падсвятленне дарожнага знака «Дзікія жывёлы».

Акрамя таго, можа ўключацца дадатковы мігатлівы сігнал, падобны да тых, што выкарыстоўваюцца на чыгуначных пераездах, або з'яўляцца светлавы надпіс «Увага! Жывёла на дарозе».

Эксперымент правялі на двух участках аўтамабільных дарог: М-6 «Мінск — Гродна» ў Валожынскім раёне і М-10 «мяжа Расіі — Гомель — Кобрын» у Рэчыцкім раёне.

У Міністэрстве транспарту адзначылі, што жывёлы актыўна карыстаюцца гэтымі пераходамі, а кіроўцы ў большасці выпадкаў своечасова рэагуюць на папярэджанні і зніжаюць хуткасць.

Пасля паспяховага пілотнага праекта ў 2027 годзе ў кожнай вобласці плануюць стварыць прынамсі па адным такім пераходзе. Надалей іх абсталяванне стане абавязковым пры будаўніцтве і рэканструкцыі аўтамабільных дарог у Беларусі.

Тэхналогію распрацавалі спецыялісты прадпрыемства «Белдарсувязь». Яна прадугледжвае выкарыстанне інфрачырвоных камер са штучным інтэлектам, якія распазнаюць сілуэты жывёл і аўтаматычна перадаюць інфармацыю пра іх з'яўленне на дарозе ў сістэму папярэджання кіроўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю9

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць