Грамадства

«Слабыя патугі асобных экстрэмістаў». Хрэнін анансаваў далейшыя праверкі боегатоўнасці

Міністр абароны Віктар Хрэнін сёння падчас наведвання палігона ў Брэсцкай вобласці пракаментаваў сітуацыю з праверкай баявой гатоўнасці Узброеных сіл.

Вайсковаабавязаныя на зборным пункце ў Брэсце. Скрыншот з відэа

«Гэта не апошняя праверка такога маштабу. На пэўным прамежку часу такія праверкі ўсіх наяўных падраздзяленняў абавязкова правядзём. Абапіраючыся на вопыт першага, а першаму заўсёды цяжэй, мы ведаем. Паглядзім, як яны справяцца з задачай і на іх вопыце будзем глядзець і на іншыя злучэнні».

Таксама міністр абароны пракаментаваў сённяшнюю праверку боегатоўнасці.

«Людзі прыйшлі з разуменнем, і слабыя патугі асобных экстрэмістаў разбіваюцца аб высокую грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм і матывацыю людзей, накіраваную на выкананне задачы, аднаўленне навыкаў. У людзей ёсць разуменне, што гэта не чыйсьці капрыз: адарваць ад працы і зоны камфорту. Гэтае мерапрыемства накіраванае на тое, каб падрыхтавацца да абароны нашай краіны», — сказаў Віктар Хрэнін.

Мінабароны расказала, калі вернуцца дадому прызваныя на зборы

«Пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны». Мінабароны адказала на скаргі, што мужчын з Брэстчыны забіраюць на зборы, не даўшы сабрацца

«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіраюць на зборы

У Брэсцкай вобласці мужчын масава забіраюць на зборы, могуць падняць з ложка

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць