Грамадства1111

Лукашэнка памілаваў Сафію Сапегу. Яе перадалі расійскаму губернатару

Памілаваную Аляксандрам Лукашэнкам грамадзянку Расіі Сафію Сапегу перадалі 7 чэрвеня з папраўчай калоніі ў Гомелі дэлегацыі Прыморскага края, якую ўзначальвае губернатар Алег Кажамяка, паведамляе БЕЛТА.

Алег Кажамяка, які знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Беларусі, асабіста сустрэў яе.

«Па нашым звароце ўчора Аляксандр Рыгоравіч падпісаў загад аб памілаванні. Думаю, што такі крок мае і для цябе значэнне», — звярнуўся да Сафіі Алег Кажамяка, піша БЕЛТА.

Сапега падзякавала Лукашэнку «за тую магчымасць, якую ён мне даў», «за магчымасць вярнуцца дадому», «за другі шанец».

«Ён [шанец] дадзены быў далёка не шматлікім, а мне сапраўды вельмі пашанцавала», — сказала Сафія.

Алег Кажамяка пажадаў дзяўчыне, «каб яе далейшае жыццё было шчаслівым». 

«Няма нічога лепшага, чым на волі займацца любімай справай», — сказаў губернатар.

Антон Гашынскі, адвакат Соф'і Сапегі, пацвердзіў «Люстэрку» яе вызваленне. 

— Сапраўды, яна вызваленая і ўжо паляцела ў Расійскую Федэрацыю, — сказаў Гашынскі.

Ён таксама адзначыў, што Лукашэнка падпісаў памілаванне па прашэнні кіраўніка Прыморскага краю Алега Кажамякі, які асабіста звярнуўся да яго. Па словах Гашынскага, усё вырашылася літаральна за тыдзень.

Сафія Сапега разам з Раманам Пратасевічам былі затрыманыя 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. 

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»).

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. 22 мая ён быў памілаваны. 

Каментары11

  • Ёсік
    07.06.2023
    Кіраўнік краіны сустракаецца з кіраўнікамі абласных адміністрацый. Ха-ха-ха, твой узровень, лукашэнка, ты ж не даруеш абразы. А зараз абцякаеш, і слова ў той бок не скажаш. Дзе Статкевіч, Бабарыка, Лосік, чаму ад іх лістоў не атрымліваюць сваякі?
  • mikola
    07.06.2023
    Dobry *spektakal* pastavili !
  • Греческая смоковница
    07.06.2023
    Надеюсь, скоро пара воссоединится! ❤️

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць