Грамадства1212

Лукашэнка забараніў неабгрунтавана выклікаць беларусаў у міліцыю і КДБ

Указ Лукашэнкі ад 13 чэрвеня ўносіць змены ў ягоную ж дырэктыву аб дэбюракратызацыі дзяржапарату, якая дзейнічае яшчэ з 2006 года. У дакуменце сказана, што найважнейшыя задачы дзяржавы — абарона правоў і свабод грамадзян. А яе паспяховасць залежыць ад эфектыўнасці работы з насельніцтвам. На адзін з пунктаў звярнуў увагу blizko.by.

У дырэктыве Лукашэнка загадвае «выключыць выпадкі неабгрунтаванага выкліку грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у суды, органы пракуратуры, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, падатковыя, мытныя і іншыя дзяржаўныя органы, знаходжанне названых асоб у названых органах звыш часу, неабходнага для вытворчасці працэсуальных дзеянняў». 

Пры прыняцці рашэнняў, якія закранаюць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян і юрыдычных асоб, патрабуецца «няўхільна выконваць патрабаванні заканадаўства, не дапускаць іх адвольнага тлумачэння пры ўжыванні. У выпадку няяснасці або недакладнасці прадпісанняў прававога акта рашэнні павінны прымацца зыходзячы з максімальнага ўліку законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб». 

Акрамя таго, чыноўнікам давядзецца папрацаваць да вечара. Кіраўнікам дзяржорганаў і іх намеснікам, а таксама старшыням выканкамаў усіх узроўняў і іх намеснікам прадпісваюць арганізоўваць асабістыя прыёмы беларусаў штотыдзень з 08:00 да 13:00 ці з 15:00 да 20:00. А мінімум раз на месяц такія мерапрыемствы павінны заканчвацца не раней за 20:00. 

З'явяцца новыя клопаты і ў дзяржаўных медыя. Іх рэдакцыі павінны будуць асвятляць «станоўчыя прыклады рашэння пытанняў ад грамадзян, ход рашэння выяўленых рэзанансных праблемных пытанняў». На працягу двух дзён дзяржаўныя медыя абавязаныя апавяшчаць дзяржорганы аб апублікаванні матэрыялу пра невыкананне чыноўнікамі патрабаванняў законаў па рабоце з насельніцтвам. А дзяржорганы павінны разглядаць гэтыя публікацыі і прымаць захады. 

Каментары12

  • Так
    14.06.2023
    Называецца, зняць з сябе адказнасць. Гэта і без таго незаконна ўсе. Але калі хто што робіць, будзе зараз быццам бы адмазка, што я ж вось вам напісаў, не парушайце закон. Чаго вы парушаеце.
    Выканаўцам бы падумаць,што на самалёце для пабегу месца не будзе
  • Свежо предание, но верится с трудом
    14.06.2023
    Да-да, кгб и губопик, следком и прокуратурка шведа, разогнались и бросились выполнять указиловку лукашенко.
  • паранджа
    14.06.2023
    ой, а кто эта у нас на фота красивый такой ?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць