Грамадства22

«Калектыў прыняў як роднага». Як жыве доктар Сарокін, якога асудзілі па справе смерці Рамана Бандарэнкі

Доктара Арцёма Сарокіна і журналістку Кацярыну Барысевіч асудзілі за абнародаванне звестак пра абставіны смерці ў выніку збіцця на плошчы Перамен Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года.

2 сакавіка 2021 года Арцёма Сарокіна за разгалошванне «медыцынскай таямніцы» асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на адзін год і ў зале суда адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Кацярыне Барысевіч далі шэсць месяцаў калоніі.

Цяпер, піша «Народная Воля», доктар не абмяркоўвае ні з кім падзей трохгадовай даўніны, але ягоныя знаёмыя распавядаюць, што «Арцём па-ранейшаму працуе ў Бальніцы хуткай дапамогі доктарам-анестэзіёлагам».

«Пасля суда ён узяў на нейкі час адпачынак, — кажуць «Народнай Волі» суразмоўцы. — Трэба было адысці ад СІЗА, пабыць з сям'ёй і дзецьмі, а іх у Арцёма трое — Міша, Федзя і Лія.

Але потым ён адразу ж выйшаў на ранейшую працу — у Бальніцу хуткай дапамогі. Праблем з аднаўленнем не было, калектыў прыняў Арцёма як роднага».

Арцём Сарокін з сям'ёй жыве ў Мар'інай Горцы. Жонка Наталля (таксама медык) раней працавала ў Рудзенскай гарадской бальніцы, але цяпер працуе ў Мінску ў страхавой кампаніі.

«У яго графік такі, што дзяжурствы — практычна кожны дзень, — распавядаюць знаёмыя Арцёма. — І кожны дзень ён ездзіць з Мар'інай Горкі ў Мінск на электрычцы. Самы сапраўдны працаголік!»

«На ровары з вёскі, дзе жыве сям'я, дабіраўся да чыгуначнай станцыі, — распавядалі раней бацькі Арцёма Сарокіна. — Ровар пакідаў на вакзале і ехаў на электрычцы ў сталіцу. На машыне ўсё ж такі накладна ездзіць у Мінск і назад. Наташа з Арцёмам наогул як вавёркі ў коле круціліся, таму што трэба было і крэдыт, які ўзялі на будаўніцтва дома, штомесяц выплачваць, і на адпачынак збіраць.

Ім участак далі ў вёсцы, якая знаходзіцца ўсяго за пару кіламетраў ад Мар'інай Горкі. Свой дом — гэта была для Арцёма мара ўсяго жыцця. Узялі крэдыт, гады чатыры будавалі».

Суразмоўцы кажуць, што Арцём і Наташа дагэтуль у пастаянных клопатах. З трыма дзецьмі складана, але яны робяць усё, што могуць. Жывуць будучыняй, а не мінулым.

Каментары2

  • даведка
    16.06.2023
    У посадившего их заместителя генпрокурора Геннадия Дыско тоже всё хорошо... 1 декабря 2020 года указом Лукашенко за личные заслуги ему было даровано почётное звание «Заслуженный юрист Республики Беларусь». 
  • Янка
    16.06.2023
    Галоўны свой грамадзянскі подзвіг Арцём ужо зрабіў і патрабаваць ад яго далейшага геройства ва ўмовах небяспекі ніхто права ня мае. Калі ў Беларусь вернецца права і пачнецца сапраўднае следства па справе аб забойстве Рамана Бандарэнкі - медычная інфармацыя аб абставінах смерці Рамана істотна дапаможа пакараць i забойцаў, i тых, хто  наўмысна перашкаджаў раследванню.

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі4

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі11

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі6

Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі4

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць