Эканоміка

Былому дылеру Bosch у Мінску забаранілі выкарыстоўваць лагатып кампаніі і далі штраф за яго ўжыванне

Як стала вядома расійскаму тэлеграм-каналу Mash, кампанія Bosch пачала рассылаць уладальнікам сваёй франшызы ў Беларусі і Расіі патрабаванні пазбавіцца ад фірмовых лагатыпаў і заплаціць няўстойку за іх ужыванне.

Паводле расійскага тэлеграм-канала Mash, менавіта ўладальнік гэтага фірменнага дызельнага цэнтра Bosch у Беларусі сутыкнуўся з абмежаваннямі і штрафамі ад самой кампаніі Bosch. Фота: афіцыйны сайт «Сэрвісу дызельных сістэм» у Мінску

Mash апублікаваў у якасці доказу відэа са скаргай ад аднаго з уладальнікаў франшызы Bosch у Беларусі.

На відэа 35-гадовы прадпрымальнік з Мінска і ўладальнік дызельнага цэнтра Bosch «Сэрвіс дызельных сістэм» (Мінск, вул. Магілёўская, 33) Яўген Ліхтаровіч расказвае, што кампанія Bosch выслала яму афіцыйны ліст з патрабаваннем пазбавіцца ад усіх яе шыльдаў і лагатыпаў.

Акрамя таго, прадпрымальніку вынеслі штраф за выкарыстанне фірмовых знакаў кампаніі ў памеры 100 тысяч рублёў (у відэа мужчына не ўдакладняе, якіх менавіта рублёў — беларускіх ці расійскіх).

«Днямі наш дызельны цэнтр атрымаў ліст ад кампаніі Bosch з іскавымі патрабаваннямі дэмантаваць фірмовыя шыльды і лагатыпы, а таксама кампенсаваць няўстойку за іх ужыванне на суму 100 тысяч рублёў. Хачу адзначыць, што ўсе гэтыя шыльды і лагатыпы, як і дарагое абсталяванне, былі зробленыя і набытыя за наш уласны кошт. І гэтыя выдаткі ніяк не былі нам кампенсаваныя самой кампаніяй», — скардзіцца беларускі прадпрымальнік у відэа.

Як піша Mash, такія ж скаргі прыходзяць і былым дылерам у Расіі: у Калінінградзе, Барнауле, Казані і многіх іншых гарадах.

Нямецкі канцэрн Bosch — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і пастаўшчыкоў прамысловых, бытавых і аўтамабільных тавараў у свеце. Пасля пачатку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну Bosch спыніў свае пастаўкі ў Беларусь і Расію, а таксама разарваў кантракты са сваімі дылерамі ў гэтых краінах.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць