Грамадства

У Гомелі будуць судзіць журналістку за супрацоўніцтва з «Вясной» і «Белсатам»

Пракуратура перадала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу супраць 50-гадовай жыхаркі Гомеля, якую абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмізму» і «дыскрэдытацыі Беларусі». Яна нібыта перасылала інфармацыю праваабарончаму цэнтру «Вясна» і незалежнаму тэлеканалу «Белсат», як паведамляе ведамства.

Паводле версіі пракуратуры, гамяльчанка са жніўня 2020 года да снежня 2022 года выкладвала ў сеціве, «у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя лжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».

Таксама яна нібыта «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыя-, відэа-, фота— і тэкставай інфармацыі для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу «Вясна» і экстрэмісцкага фармавання «Белсат».

Жанчыне выставілі абвінавачванні паводле арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь») і ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Ёй пагражае пазбаўленне волі да сямі гадоў.

Імя і прозвішча абвінавачанай у паведамленні не называюцца. Імаверна, гаворка ідзе пра экс-журналістку Ларысу Шчыракову, якую затрымалі ў Гомелі ў снежні 2022 года, як выказвае меркаванне «Люстэрка».

Тады ж стала вядома, што ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле аб дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК).

Шчыракова — вядомая ў Гомелі журналістка. Да 2021 года яна супрацоўнічала з шэрагам незалежных выданняў. Здымала дакументальныя фільмы, вяла свой праект ушанавання памяці рэпрэсаваных «Забітыя і забытыя».

З адукацыі Шчыракова — выкладчыца англійскай мовы. Раней яна кіравала краязнаўчай арганізацыяй «Талака» (ліквідаваная ўладамі). У апошнія месяцы экс-журналістка займалася этнафотасесіямі — фатаграфавала людзей у беларускіх нацыянальных касцюмах. У гэтым годзе яна таксама паступіла на факультэт псіхалогіі.

Нягледзячы на пагрозы, Ларыса Шчыракова прынцыпова заставалася ў Беларусі. Пасля арышту яе сына-падлетка забралі ў прытулак, адкуль вярнуць Святаслава здолеў муж, што прыехаў з Сібіры.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць