Усяго патроху

Клешч і яго тэлепартацыя на чалавека: выяўляецца, гэтыя паразіты выкарыстоўваюць статычную электрычнасць 

Навукоўцы адкрылі, што кляшчы ў якасці «катапульты» выкарыстоўваюць статычную электрычнасць, якая назапашваецца ў чалавека ці жывёлы. За кошт яе кляшчы «выстрэльваюць» на гаспадара. Новыя веды дазволяць пашырыць спіс сродкаў абароны ад гэтых паразітаў.

Клешч tick клещ
Клешч. Фота: Wikimedia Commons

Пра новае даследаванне вучоных з Брыстальскага ўніверсітэта, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Current Biology, расказаў у сваім тэлеграм-канале @lab66 беларускі хімік Сяргей Бесараб.

У сваім артыкуле даследчыкі адзначаюць, што большасць наземных жывёл натуральным чынам назапашваюць электрастатычныя зарады, якія ўзаемадзейнічаюць з іншымі зарадамі ў навакольным асяроддзі, у тым ліку з зарадамі на іншых арганізмах ці ўсярэдзіне іх. Аднак тое, як гэтая натуральная статычная электрычнасць уплывае на экалогію і жыццё арганізмаў, застаецца ў значнай ступені таямніцай.

Вядома, што сысуны, птушкі і рэптыліі нясуць немаленькія сумарныя электрастатычныя зарады, эквівалентныя паверхневым патэнцыялам ад сотняў да дзясяткаў тысяч вольт.

Навукоўцы выказалі здагадку, што такія паразіты, як кляшчы, пасіўна прыцягваюцца да паверхні жывёл электрастатычнымі сіламі, якія дзейнічаюць праз паветраны зазор

 (air gap). Гэты біяфізічны механізм дапамагае паразітам заскокваць на цела людзей, бо самі кляшчы скакаць не здольныя.

У ходзе даследавання іх гіпотэза пацвердзілася. Было выяўлена, што кляшчы могуць скараціць адлегласць да сваіх гаспадароў, выкарыстоўваючы электрычныя палі. Навукоўцы таксама выявілі, што на гэтае электрастатычнае ўзаемадзеянне істотна не ўплывае палярнасць электрычнага поля.

Механізм прыцягнення заснаваны на індукцыі электрычнай палярызацыі ўнутры кляшча, а не на статычным зарадзе на яго паверхні. Розніцу ў патэнцыялах кляшчы выкарыстоўваюць у якасці «пускавой катапульты», «выстрэльваючыся» на гаспадара.

Даследчыкі змяшчалі жывых німфаў кляшча Ixodes ricinus на электрычна заземленую алюмініевую пласціну (яна імітавала заземленую паверхню расліны), непасрэдна пад сферычны электрод, на які падавалася напружанне 750 вольт. Якраз такое напружанне часцей за ўсё назапашваецца на паверхні цела пазваночных.

У трох з чатырох выпадкаў паразіты перамяшчаліся да электрода, амаль імгненна пераадольваючы адлегласць да яго. Калі напружання на электродзе не было, то клешч нікуды не перамяшчаўся.

Падчас эксперыменту німфа кляшча прыцягвалася электрастатычным полем, параўнальным з тым полем, якое можа быць у чалавека, з дыстанцыі да дзесяці сантыметраў. Прычым вертыкальна ўгару. Каб прыцягнуцца ў іншых напрамках, як адзначаюць вучоныя, напружанне можа быць меншым.

Такім чынам, на думку навукоўцаў, электрастатычныя сілы здольныя значна павялічыць прасторавы дыяпазон і эфектыўнасць знаходжання гаспадара. Пры гэтым кляшчам у ролі трансферу аднолькава добра падыходзяць і станоўча, і адмоўна зараджаныя жывёлы.

Гэтае адкрыццё навукоўцаў дазваляе, як адзначае Сяргей Бесараб, да звыклых хімічных рэпелентаў дадаць зусім новыя стратэгіі абароны.

Па-першае можна апрацоўваць сябе і сваіх хатніх жывёлаў антыстатыкамі, якія прадаюцца ў вялікай колькасці. Пры мыцці адзення для лесу трэба выкарыстоўваць парашок з антыстатычнай прысадкай.

Прынцып дзеяння антыстатыкаў заснаваны на тым, што яны змяншаюць палярнасць палімераў. У выніку паніжаецца ўдзельнае супраціўленне паверхні матэрыялаў і рассейванне зарада.

Таксама цяпер зразумела, як адзначае спецыяліст, чаму ў лес лепш апранаць адзенне з натуральных тканін, а не з сінтэтыкі. Натуральнае менш назапашвае статычную электрычнасць.

І апошняе, як заўважае Бесараб. Цяпер можна вылучыць гіпотэзу, навошта жывёлы любяць «валяцца» ў пыле. Магчыма, так яны інстынктыўна нейтралізуюць паверхневы зарад.

Чытайце яшчэ:

Кляшчы: як ад іх уратавацца і што рабіць, калі не здолелі

Якія сродкі ад кляшчоў самыя надзейныя? Параўноўвае навуковец

Правераныя спосабы барацьбы з кляшчамі — гэтыя натуральныя сродкі прагоняць іх з агароду за капейкі

Геніяльны спосаб абараніцца ад кляшчоў, пра які вы не чулі! З досведу польскіх леснікоў

Як зразумець, што вы падхапілі ад кляшчоў барэліоз

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні68

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць