Эканоміка

Карткі міжнародных плацежных сістэм могуць не працаваць у ноч на 15 ліпеня

Карткі міжнародных сістэм могуць не працаваць у ноч на 15 ліпеня, паведамілі БелТА ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры. Будуць праводзіцца планавыя тэхналагічныя работы.

15 ліпеня з 00:00 да 04:00 будуць праводзіцца планавыя тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. У гэты прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні ўладальнікаў плацежных картак міжнародных плацежных сістэм Mastercard, VISA, China Union Pay.

Таксама 15 ліпеня з 02:00 да 02:30 будуць праводзіцца планавыя тэхналагічныя работы на адным з праграмна-тэхнічных комплексаў цэнтра. У гэты час магчымы перапынкі ў абслугоўванні кліентаў пры дапамозе прылад, устаноўленых у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у пунктах выдачы наяўных і прыёму плацяжоў.

У цэнтры звярнулі ўвагу, што комплекс апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу будзе працаваць у штатным рэжыме і абслугоўванне кліентаў у іншых прыладах будзе без абмежаванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць