Спорт77

«У імя перамогі міру і гуманістычных ідэалаў». Уладзімір Канаплёў просіць дазволіць беларускім гандбалістам гуляць хоць з Азіяй і Афрыкай

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола, колішні блізкі паплечнік Лукашэнкі Уладзімір Канаплёў накіраваў ліст кіраўніку Міжнароднай федэрацыі гандбола (ІГФ) Хасану Мустафе з просьбай дазволіць зборным і клубам Беларусі браць удзел у міжнародных таварыскіх турнірах і матчах з камандамі Афрыкі, Азіі і Блізкага Усходу.

Уладзімір Канаплёў

Канаплёва, як ён піша, засмучае тая акалічнасць, што калі ў некаторых іншых міжнародных спартыўных федэрацыях беларусаў да спаборніцтваў дапускаюць, то ў гандболе не так з-за дзейнай забароны, якую наклала ІГФ.

«Сваім рашэннем ад 4 сакавіка 2022 года ІГФ фактычна забараніла камандам з іншых краін гуляць з нашымі клубамі і зборнымі, хоць самі спартсмены з гэтых краін гатовыя і хочуць гуляць з намі», — смуткуе Канаплёў.

Між тым, на ягоную думку, «акрамя негатыўных наступстваў для беларускага гандбола, гэта ні да чаго не прывяло». А негатыўныя наступствы такія, што моладзь ідзе займацца не гандболам, а іншымі відамі спорту, у якіх міжнародныя федэрацыі не такія прынцыповыя. А адхіленне беларускіх гандбалістаў ад міжнародных спаборніцтваў прывяло да таго, што

«мы не толькі засталіся без асноўнага інструмента папулярызацыі, але і без істотнай крыніцы прыцягнення фінансавых актываў з боку спонсараў і камерцыйных партнёраў, што на сёння паставіла нас практычна на мяжу выжывання».

Усё гэта, як кажа беларускі спартыўны чыноўнік міжнароднаму, «парушае не толькі ўсе базавыя прынцыпы Міжнароднага алімпійскага руху, але і нашы даўнія, сяброўскія стасункі».

«Асабіста я ніколі і ні пры якіх абставінах так не зрабіў бы. Ніколі не паступіўся б прынцыпамі прыстойнасці і адказнасці, нават калі б мне гэта пагражала адстаўкай або звальненнем з пасады», — маральна цісне на Хасана Мустафу Канаплёў.

У сувязі з гэтым ён просіць вывучыць практыку працы менш прынцыповых федэрацый і «не рабіць нас ізгоямі ва ўсёй спартыўнай супольнасці, калі мы гэтага абсалютна не заслугоўваем».

Ніводны беларускі гандбаліст, маўляў, ні ў якіх ваенных дзеяннях удзелу не прымае, і «ўсе мы вельмі шкадуем пра тое, што адбываецца, па-чалавечы перажываем і зычым усім народам толькі міру і росквіту».

Дзеля таго «ў імя перамогі міру і гуманістычных ідэалаў, для нашай агульнай будучыні» і з надзеяй «на ваш аўтарытэт, мудрасць, каласальны прафесійны досвед і чалавечае разуменне» Канаплёў просіць кіраўніка ІГФ «адклікаць або зняць існыя забароны, дазволіўшы камандам з Афрыкі, Азіі і Блізкага Усходу гуляць з намі хоць бы ў міжнародных таварыскіх матчах і турнірах».

Каментары7

  • Казік
    12.07.2023
    У парадзе клоўнаў спартоўцы ідуць пасля настаўнікаў і мянтоў
  • Рэалістычны беларус
    12.07.2023
    Уладзімір Канаплёў, у імя перамогі міру й гуманістычных ідэалаў, заклікайце рэжым Лукашэнкі спыніць рабаваць, тэрарызаваць, катаваць, гвалціць і забіваць беларусаў. Заклікайце яго спыніць зьнішчэньне роднае беларускае мовы, культуры, гісторыі, матэрыяльнае спадчыны, й незалежнасьці. Тады можаце казаць пра «мір і гуманістычныя ідэалы». Спорт — забаўка, а не гуманітарная справа. Гвалтоўнае, беззаконнае, крывавае парушэнне правоў чалавека й чалавечага жыцьця ў пакутнай Беларусі — гэта сапраўдная гуманітарная справа, пякельная катастрофа, глыбокі й непатрэбны крызіс.
  • А2
    12.07.2023
    Гэта будзе доýгая вайна, як ва Вьетнаме цi Афганiстане, таму i байкот нашых спартоýцаý лет i на 10 можа расцягнуцца

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак4

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?2

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

Памёр былы прэзідэнт Румыніі, які адыграў ключавую ролю пры звяржэнні Чаўшэску

Зяленскі расказаў, як вайна паўплывала на яго здароўе5

Прэзідэнтку Швейцарыі абвінавачваюць у нанясенні краіне мільярдных стратаў, бо не ўмела размаўляць з Трампам7

Вячорка адказаў Кавалеўскаму, які «нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў»: Ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі13

На eBay прадаюць беларускую манету за 2750 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць