Усяго патроху

ChatGPT дапісаў «Гульню тронаў», чаго сам аўтар не змог зрабіць за 12 гадоў

Але, у адрозненне ад Джорджа Марціна, штучны інтэлект забівае сваіх персанажаў не так ахвотна. 

Актрыса Эмілія Кларк у ролі Дэйнэрыс Таргарыен — адной з галоўных гераінь фэнтэзійнага серыяла «Гульня тронаў» і серыі кніг «Песня лёду і полымя» (A Sing of Ice and Fire). Фота: кадр з серыяла / HBO

Адзін з фанатаў сусвету «Песні лёду і полымя» пры дапамозе нейрасеткі ChatGPT цалкам дапісаў дзве апошнія кнігі з серыі, а менавіта «Вятры зімы» і «Мроі аб вясне». Пра гэта 19 ліпеня напісаў буйны партал IGN, які здолеў пагутарыць з тым самым фанатам.

Незалежны энтузіяст Ліам Суэйн распавёў IGN, што для атрымання такога выніку падчас працы з ChatGPT ён выкарыстоўваў адну і тую ж падказку-запрос, каб спачатку атрымаць ад нейрасеткі «шкілеты» глаў кніг, а потым зноў ёй закідваў гэтыя «шкілеты» для іх паляпшэння і завяршэння. 

Усяго такім чынам атрымалася здабыць 45 гатовых глаў для адной кнігі і прыкладна столькі ж для другой.

«ChatGPT хоць і не заменіць аўтара кніжнага сусвету Джорджа Марціна, але ўсё ж такі ён выдатна справіўся са сваёй працай. Нейрасетка выдала паўнавартасныя і вельмі вялікія па аб'ёме творы, у якіх не выпускае персанажаў з-пад увагі і ўсяляк абагульвае з імі сюжэтныя хады і павароты. А павароты гэтыя не заўсёды бываюць відавочнымі, зусім як у творах, напісаных чалавекам», — адзначае ў размове з IGN Ліам Суэйн.

Таксама ён дадае, што штучны інтэлект усё роўна не здольны замяніць чалавека ў літаратуры, бо не валодае дастатковай фантазіяй і творчай смеласцю, каб трымаць чытачоў у няведанні, напружанні, цікавасці і г.д. 

Па яго назіранні, у кантэксце зробленай працы над дзвюма кнігамі ChatGPT праяўляе сябе залішне добразычліва да цікавых персанажаў гісторыі і не хоча пазбаўляць іх жыцця па тактыцы аўтара кніг Джорджа Марціна, які па-майстэрску кіруе прыхільнасцю чытачоў да іх любімых і нелюбімых герояў.

«Аднак пры гэтым нейрасетка здолела дарабіць тое, чаго да гэтага часу не зрабіў Марцін на працягу вось ужо 12 гадоў. Але гэта не значыць, што ён гэтага не зробіць. Я вельмі чакаю, як і многія іншыя», — дзеліцца Суэйн.

Кніга «Песня лёду і полымя», напісаная адным з асноўных герояў «Гульні тронаў». Фота: кадр з серыяла / HBO

Серыя кніг «Песня лёду і полымя» легла ў аснову мегапапулярнага фэнтэзійнага серыяла «Гульня тронаў», які стварыла кампанія HBO. Сам тэлесерыял выходзіў з 2011 па 2019 год і ўсяго мае восем сезонаў, у якіх разгортваецца гісторыя крывавай барацьбы за ўладу паміж сямю каралеўствамі на кантыненце Вестэрас, якія, у сваю чаргу, не заўважаюць набліжэння самай небяспечнай і страшнай пагрозы ва ўсім свеце.

Апошні восьмы сезон серыяла стаў самым папулярным сярод гледачоў і адначасова з гэтым здаўся ім вельмі супярэчлівым. Нават прапаноўвалася цалкам перазняць сезон, каб знізіць узровень абурэння фанатаў, але гэта так і не адбылося.

Спасылкі на кнігі, дапісаныя штучным інтэлектам, мы пакідаем тут — «Вятры зімы» і «Мроі аб вясне». Мова арыгіналаў — англійская.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць