Усяго патроху33

Прэм'еру «Дома дракона» паглядзелі амаль 10 млн гледачоў — гэта рэкорд HBO

Прэм'ера серыяла «Дом дракона», прыквела «Гульні тронаў», якая адбылася ўчора, прыцягнула амаль 10 млн гледачоў — гэта самы буйны паказчык у гісторыі HBO.

Кадр з серыяла

Гаворка ідзе аб праглядах на HBO і на HBO Max. Акрамя таго, па даных даследчага агенцтва Samba TV, першы эпізод прыквела «Гульні тронаў» з дапамогай Smart TV паглядзела 2,6 млн амерыканскіх хатніх гаспадарак. Для параўнання: аўдыторыя прэм'еры чацвёртага сезона «Вельмі дзіўных спраў» на Netflix склала 1,2 млн хатніх гаспадарак.

«Дом Дракона» заснаваны на кнізе Джорджа Марціна «Полымя і кроў» — яе падзеі разгортваюцца амаль за 200 гадоў да тых, што былі апісаныя ў «Гульні тронаў».

Галоўныя героі — дынастыя Таргарыенаў, продкі Дэйнэрыс Таргарыен, якія кіравалі Вестэросам на працягу некалькіх стагоддзяў.

Серыял раскажа пра падзеі грамадзянскай вайны, вядомай як Танец драконаў.

Першы сезон будзе складацца з 10 серый, да яго здымак прыцягнуты і сам Джордж Марцін.

Серыял «Гульня тронаў» выходзіў на экраны з 2011 па 2019 год — за гэты час стужка атрымала велізарную колькасць узнагарод — у тым ліку 38 прэмій «Эмі» ў розных намінацыях — і рэпутацыю аднаго з самых паспяховых серыялаў усіх часоў.

Бюджэт «Дома драконаў» склаў 200 мільёнаў даляраў, палова гэтых грошай пайшла на рэкламу. На сезон «Гульні тронаў» раней ішло каля 100 мільёнаў даляраў.

Каментары3

  • Большая разница
    23.08.2022
    А які ўзроставы "зрэз" глядацкай аўдыторыі ? Мяркую, што кантынгенту дарослых людзей сярод іх няма.
  • Нн
    23.08.2022
    Большая разница, якраз усё наадварот. Серыял не дзіцячы, пра палітыку. Любімы серыял Барака Абамы, Дарэчы.
  • Большая разница
    23.08.2022
    Нн, узрост не азначае даросласьці. Барак - прыклад.

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў72

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць