Грамадства88

Скарэктавалі закон «Аб мовах» у сферы афармлення дакументаў, судаводства і мовы адукацыі

Скарэктаваны закон апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Змены ў законе датычаць афармлення дакументаў беларусаў, судаводства і мовы адукацыі, піша «Радыё Свабода».

Згодна з унесенымі зменамі, звычайны і біяметрычны пашпарты, ID, біяметрычны дыпламатычны і службовы пашпарты выдаюцца на беларускай, рускай і англійскай мовах (арт. 10). У ранейшай версіі закона замест апошняй былі пазначаныя «іншыя мовы». 

Судаводства і адміністрацыйныя працэсы (арт. 14, 15) можна весці на беларускай і (або) рускай мовах. Раней было размежаванне: на беларускай або рускай.

Права на атрыманне адукацыі (арт. 21) на беларускай і (або) рускай мовах зафіксавалі для сістэм навукова-арыентаванай адукацыі і дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі.

Змянілася назва артыкула: «Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове» на «Права на атрыманне адукацыі на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь».

На мовах нацыянальных меншасцяў дазваляецца перадусім вывучэнне іх роднай мовы і літаратуры ў асобных групах і класах паводле рашэння мясцовых органаў улады, узгодненага з Міністэрствам адукацыі.

Аднак цалкам магчымасці атрымання ўсёй адукацыі на гэтай мове гэта не адмяняе, бо ў артыкуле 22 ёсць такі пункт: «Ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, навучанне і выхаванне пры наяўнасці ўмоў і па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі могуць ажыццяўляцца на замежнай мове».

Нібыта знята патрабаванне для кіраўнікоў сістэмы адукацыі валодаць беларускай мовай, якое раней прапісвалася адмыслова. Цяпер гэты абавязак у тым пункце дзейнічае толькі для педагагічных работнікаў. Аднак у арт. 4 абноўленага Закона па-ранейшаму ёсць абавязак кіраўнікоў, іншых работнікаў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый валодаць беларускай і рускай мовамі і, зыходзячы з яго, кіраўнікі школ выключэння складаць не павінны.

У артыкуле 22 зняты абзац, які рэгламентуе механізм выбару мовы навучання ў пэўнай установе адукацыі:

«Асноўная мова навучання і выхавання (беларуская або руская) вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі (арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), індывідуальным прадпрымальнікам, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў)».

Змены набываюць моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Каментары8

  • Беларус
    25.07.2023
    Русіфікацыя ў дзеянні, ўжо нават не саромеюцца
  • Янка
    25.07.2023
    Знята патрабаванне для кіраўнікоў сістэмы адукацыі валодаць беларускай мовай.

    Кадлубай (пасля ягонага тлумачэння на конт ужывання ў беларускай мове слова "фамілія" замест "прозвішча") апладуе стоячы
  • Радавацца трэба і пасьміхацца, каб кацапы не пакрыўдзіліся
    25.07.2023
    Дэк а навошта вам, белоруссы, Мова?
    вы так жадалі яе пазбавіцца, цяперака атрымалася, жрыце абедзьвума рукамі, не задушыцеся!
    Ў хуткім часе паедзеце ў танках зваркай завараных на штурм суседзей пад наглядам музыкаў повара.
    Цьфу, яшчэ і памялом мелюць, што паважаюць Мову, "но пакашто німогут на ней гаварыць"
    Гідоты.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць